Ігар Маслоўскі: Дзеянні праваахоўных органаў нагадваюць дзейнасць Гестапа і НКУС

Дзеянні органаў «аховы парадку» нагадваюць дзейнасць Гестапа і НКУС. Заяву з такім загалоўкам распаўсюдзілі прадстаўнікі брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).



Менавіта такімі сталі вынікі выбараў і падзеяў за апошнія некалькі дзён, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі ў каментары Радыё Рацыя:

— Цяпер сітуацыя, асабліва ў Брэсце і Брэсцкай вобласці, нагадвае часы Гестапа ці НКУС у іх росквіце. Таму людзей проста затрымліваюць на вуліцы без усялякіх падстаў. Правяраюць іх тэлефоны. Калі на тэлефоне ёсць любыя фотаздымкі з нейкіх вулічных акцый, нават не важна, ці яны з інтэрнэту, ці ты іх проста здымаў, калі праходзіў побач, табе заломваюць рукі.

«У сувязі з вышэйпададзеным і ў рамках сваіх службовых паўнамоцтваў мы просім органы пракуратуры, міліцыі, выканаўчай і прадстаўнічай улады Брэста і Брэсцкай вобласці забяспечыць захаванне законнасці і правапарадку з рэальным волевыяўленнем грамадзян, якія прынялі ўдзел у выбарах прэзідэнта РБ», — гаворыцца ў заяве.

www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: