Ігар Случак і Аліна Нагорная рыхтуюць дапаможнік па абароне моўных правоў

Ігар Случак і Аліна Нагорная рыхтуюць да выдання дапаможнік па абароне моўных правоў. Грошы на друк і правядзенне прэзентацыі збіраюцца праз платформу talaka.org. .



Можна замовіць сабе кішэнны дапаможнік па абароне моўных правоў і атрымаць запрашэнне на прэзентацыю па спасылцы https://www.talaka.org/abaronim.

Ігар Случак: "Сітуацыя "Разгаварывайце са мной на чалавечаскім языке” знаёмая кожнаму, хто карыстаецца ў паўсюдзённым жыцці беларускай мовай. Як і сітуацыя, калі пад вечар пераходзіш на расейскую, бо стаміўся тлумачыць прадавачцы ў краме, што такое цукар. Да мяне часта звяртаюцца па параду, каб я падказаў, як абараніць моўныя правы ў той ці іншай сітуацыі і як безперашкодна размаўляць па-беларуску ў Беларусі. У дамаможніку будуць інструкцыі дзеянняў у сітуацыях, якія сустракаюцца часцей за ўсё, а таксама вытрымкі з заканадаўства, на якія можна спасылацца, пры абароне сваіх моўных правоў”.

Аліна Нагорная: "Дамаможнік будзе напісаны простай мовай, што дазволіць кожнаму хутка рэагаваць на тую ці іншую сітуацыю. Таксама, хачу адзначыць, што фармат дапаможніка – кішэнны і яго будзе зручна браць з сабой. Кожны, хто падтрымае выданне "Абаронім мову”, атрымае асобнік і будзе запрошаны на прэзентацыю, якая пройдзе 9 кастрычніка вечарам ў Мінску на дзень народзінаў Ігара”.

Да завяршэння кампаніі засталося тры дня. Пакуль сабрана палова неабходнай сумы.

Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: