Ігар Случак прымусіў улады змяніць дарожны знак «Милиция» на «Міліцыю»

Юрыст Ігар Случак заўважыў на вуліцы Леніна ў Баранавічах знак з дзіўным надпісам «Милиция». Ён напісаў зварот у мясцовы гарвыканкам.
Справа ў тым, што дарожныя знакі павінны выглядаць так, як прадугледжана сертыфікатамі СТБ і правіламі дарожнага руху. У прыватнасці, на знаку 6.12.1 павінна быць напісана «МІЛІЦЫЯ».

Да 16 ліпеня «милиция» будзе дэмантаваная. На яе месцы з'явіцца «міліцыя», адсправаздачыліся мясцовыя ўлады.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!