Ігар Шуневіч: Наступалі, не наступалі — праверым інфармацыю

21 чэрвеня Кастусь Жукоўскі разам з аператарам здымаў рэпартаж у Лоеве пра стан эканомікі ў беларускіх рэгіёнах. Працу карэспандэнтаў раптам перарвалі супрацоўнікамі міліцыі. Праваахоўнікі падʼехалі і брутальна затрымалі калегу Жукоўскага. Пазней журналіст намагаўся высветліць, што з аператарам, і яго таксама затрымалі.

Ігар Шуневіч, фота 5min.by

Ігар Шуневіч, фота 5min.by


«Любая інфармацыя аб супрацьпраўных дзеяннях нашых супрацоўнікаў будзе праверана. У тым ліку і па гэтым выпадку. Мы ні адно такое паведамленне не пакідаем без увагі. У тым ліку дамо ацэнку гэтым фактам. Наступалі на галаву, не наступалі… Ведаеце, на мой погляд не было ніякіх прычын супрацоўнікам органаў унутраных спраў так дзейнічаць. Я вельмі спадзяюся, што так яно і было», ― сказаў міністр унутраных спраў Беларусі ў каментары «Еўрарадыё».


Пазней Жукоўскі распавёў, што яго павалілі на падлогу, на галаву станавіліся каленам, давілі ў плітку, ламалі рукі, душылі, пасля дасталі кайданкі, прыціснулі так, што выклікалі хуткую – у яго быў павышаны ціск.


Цяпер Кастусь Жукоўскі здымае пабоі.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: