Ігар Чаркашын: Брат не хацеў, каб мы хваляваліся

У сям’і Алеся Чаркашына, добраахвотніка, які загінуў на ўсходзе Украіны, да апошняга моманту не ведалі пра тое, што ён ваюе.



Фота svaboda.org


Алесь да апошняга моманту не хацеў “падстаўляць” ні родных, ні паплечнікаў, таму не афішаваў свайго ўдзелу ў добраахвотніцкім руху. Апошнія размовы з байцом узгадвае яго родны брат Ігар:

Апошні раз я яго бачыў у лютым-сакавіку, калі ён прыязджаў. Ён заўсёды быў пазітыўным, заўсёды ўсміхаўся. Пастаянна выходзіў на сувязь, казаў, што ў яго ўсё добра, каб мы не хваляваліся. Апошні раз выходзіў у скайп 8 ліпеня і пакінуў запіс: “Не хвалюйцеся, усё будзе добра!”

Гэта быў рэальны ўдар, не толькі для мяне, але і для бацькоў таксама, бо мы ўсе думалі, што ён знаходзіцца там выключна як прапаведнік, — зазначае Ігар Чаркашын.

— Сапраўды, Алесь вучыўся на адным з багаслоўскіх факультэтаў і наведваў пратэстанцкую царкву, заўсёды меў пры сабе Біблію. Яго я не асуджаю, гэта выбар яго быў, з верай, я бачу ў гэтым нешта існае, — кажа брат.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: