Ігар Корзун: "У справе з паркам Горкага не варта спадзявацца на "Мінскзяленбуд"

У Цэнтральным дзіцячым парку да канца снежня павінны з'явіцца распраналка для спартсменаў ля катка клубу "Юнасць".



Ігар Корзун


Ужо амаль год у мінскім парку вядзецца будаўніцтва, якое павінна завяршыцца ў канцы бягучага году, піша KYKY.

Па словах Ігара Корзуна, натхняльніка і каардынатара кампаніі таварыства "Зялёная сетка" "Гарадскі ляснічы", парк знаходзіцца ва ўласнасці УП "Гарадскія паркі Мінскзялендубу" і, на жаль, ён з'яўляецца аб'ектам бізнесу. Гэта прывяло да таго, што парк цяпер у жахлівым стане і ніхто за ім не даглядае.

"Мая мара — перавесці гэты помнік культуры і архітэктуры ў гарадскую ўласнасць. Каб пытанні знешняга выгляду вырашалі не тыя, хто сядзяць у чыноўнічым гета. Давайце паглядзім праўдзе ў вочы: Мінскзяленбуд — гэта арганізацыя, у якую людзі збягаюць ці ад адказнасці, ці куды высылаюць тых, хто правініўся на другіх пасадах", — падкрэслівае Ігар.

Наконт гэтага будаўніцтва трэба было хвалявацца даўно, яшчэ ў той час, калі тэрыторыя перадавалася з камунальнай у прыватную. Цяпер распраналку ўзводзяць на тэрыторыі юрыдычнай асобы. Таксама клубу належыць участак паміж цэнтральнай алеяй і каналам, відавочна, што будаваць яны будуць і далей, іншае пытанне — наколькі разумна.

Як сказаў Ігар, адміністрацыя парка яго запэўніла, што дрэвы ніхто чапаць не будзе. Але гэта старая гісторыя, калі прыгадаць тую ж Асмалоўку, на якой, упэўнены Корзун, можна ставіць крыж, бо яе аб'явілі інвестыцыйнай пляцоўкай.

Калі ў парку разглядаўся прырост таполяў, было яўна бачна, што ўжо чатыры гады яны асабліва не растуць. Прычынай гэтаму можа быць пракладка веласцежкі, зрабілі яе вельмі няўмела, бо пашкодзілі корні дрэваў. Такскама зараз у парку ўзводзяць помнік...

"Дрэвы ніхто не чапае, але ў выніку парк бяднее і вяне", — зазначыў Ігар.

greenbelarus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!