Ігару Комліку — 60!

Сёння аднаму з лідараў прафсаюза РЭП Ігару Комліку споўнілася 60 гадоў. Сябры прафсаюзу праз «Новы Час» віншуюць спадара Ігара з круглай датай. 



«Новы Час» далучаецца да віншаванняў! Зычым мужнасці, веры ў лепшае, добрых людзей побач, аптымізму і моцнага здароўя.

***
Нагадаем, што ў жніўні 2018 года Ігар Комлік разам з Генадзем Федынічам былі прызнаныя вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!