IIHF запытала матэрыялы генпракуратуры Беларусі па забойстве Бандарэнкі

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) не можа сказаць, калі завершыць праверку ў дачыненні да Дзмітрыя Баскава, кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея.


IIHF запытала матэрыялы ў генпракурора Беларусі і цяпер чакае адказу, піша REFORM.by са спасылкай на Deutsche Welle.

«Беларусь пагадзілася супрацоўнічаць з IIHF і ацаніць усе паказанні сведкаў, што адносяцца да справы, відэа і іншыя сведчанні, каб дапамагчы расследаванню IIHF. Яны [беларускі бок] разумеюць сур’ёзнасць абвінавачанняў і абяцалі прадставіць усе неабходныя факты», — заявілі ў IIHF.

На пытанне, чаму Баскава не дыскваліфікавалі, у Федэрацыі адказалі, што часовая дыскваліфікацыя прымяняецца толькі ў выпадку дамоўных матчаў.

У снежні дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыі хакея пачала расследаванне ў дачыненні да кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава. Расследаванне звязанае з магчымай прысутнасцю Баскава на «Плошчы Перамен» у вечар, калі збілі Рамана Бандарэнку. Бандарэнка з цяжкай ЧМТ памёр на наступны дзень.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пажыццёвага адхілення Баскава ад хакейных мерапрыемстваў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: