Ініцыятыва BY_help выплаціла пацярпелым пасля выбараў больш за 1,1 млн долараў

BY_help выдаткаваў на дапамогу пацярпелым пасля выбараў амаль 2,9 млн рублёў, або больш за 1,1 млн даляраў у эквіваленце. Задаволена 2,2 тысячы заявак. 

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

На гэтыя сродкі, піша TUT.BY, кампенсавалі 866 штрафаў, ажыццявілі 964 выплаты па медыцынскай дапамозе, аплацілі 53 паслугі адвакатаў, пакрылі 349 аплаты за знаходжанне на сутках.

— Нам удалося паскорыць тэмпы: за апошнія 10 дзён мы выплацілі паўмільёна беларускіх рублёў. Для параўнання: каб выплаціць першыя паўмільёна, нам спатрэбілася 74 дні, — гаворыцца ў справаздачы ініцыятывы.

У базе BY_help знаходзіцца каля 7 тысяч заявак. Каля 10% заявак перанакіравалі ў партнёрскія ініцыятывы. У папярэднім справаздачы ініцыятывы пазначана, што выплачана больш за 30% ад сабранай з лета сумы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: