Інспекцыйная група польскіх ваенных наведае Беларусь

З 29 ліпеня па 1 жніўня інспекцыйная група з Польшчы правядзе на тэрыторыі Беларусі інспекцыю вызначанага раёна, у тым ліку наведае 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, інспекцыя праводзіцца ў рамках двухбаковай дамоўленасці аб наборы дадатковых да Венскага дакумента мер па ўмацаванні даверу і бяспекі.

30 ліпеня і 1 жніўня ў рамках двухбаковых дамоўленасцей аб дадатковых мерах даверу і бяспекі інспекцыйная група Беларусі наведае воінскія часткі Узброеных сіл Латвіі і Літвы. Мэтай наведвання з'яўляецца «ацэнка інфармацыі аб асабістым складзе, асноўных сістэмах ўзбраення і ваеннай тэхнікі наведвальных воінскіх частак, якая была прадастаўлена латвійскай і літоўскім бакамі ў рамках штогадовага абмену інфармацыяй аб ваенных сілах у адпаведнасці з Венскім дакументам 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі», паведамляе абароннае ведамства.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: