Instagram: Выявы мора могуць «прывесці да смерці»

Instagram абмежаваў прагляд фота і відэа з рускамоўным хэштэгам #море, бо такія здымкі могуць "прывесці да смерці".

Ілюстрацыйнае фота

Instagram абмежаваў прагляд фота і відэа з хэштэгам на рускай мове #море. Цяпер замест пастоў паказваюць плашку з папярэджаннем: "Публікацыі са словамі або тэгамі, якія вы шукаеце, часцяком падтрымліваюць паводзіны, якія можа прывесці да прычынення шкоды ці нават смерці. Калі вы сутыкнуліся з нейкімі цяжкасцямі, мы заўсёды гатовыя дапамагчы вам".

Пасты па хэштэгу ўсё роўна можна паглядзець, для гэтага трэба націснуць на кнопку "Паказаць публікацыі". Пры гэтым з хэштэгамі #мора, #пляж, #шпацыр, #вуліца і #sea усё ў парадку — пасты паказваюцца як звычайна, без якіх-небудзь папярэджанняў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: