Інстытут імя Гётэ афіцыйна спыніў працу ў Беларусі

Беларускае Міністэрства замежных спраў раней перадало такое патрабаванне амбасадзе Германіі.
Фота: GOETHE-INSTITUT 

Фота: GOETHE-INSTITUT 

Гаворка пра славутую нямецкую няўрадавую арганізацыю, якая дзейнічала ў Мінску 27 гадоў, нагадвае “Наша Ніва”. Гётэ-Інстытут усяляк прасоўваў за мяжой нямецкую культуру. На яго базе працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, дзякуючы гэтай установе выходзілі пераклады на беларускую мову нямецкамоўнай класікі.

157 аддзяленняў Інстытута працуюць у 98 краінах свету. Але, па словах Ёханэса Эберта, генеральнага сакратара Гётэ-Інстытута, яго ўстанова ўпершыню сутыкнулася з такім развіццём падзей.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: