Іншаземцам у Беларусі дазволілі рэгістравацца праз інтэрнэт — цяпер без электроннага подпісу

Ад 2 студзеня запрацавала электронная рэгістрацыя іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, праз дзяржаўны партал электронных паслуг, старонку portal.gov.by, паведамляе Радыё Свабода.
Рэгістравацца трэба тым, хто застаецца больш як на 5 працоўных дзён (але зрабіць гэта ў першыя 5 дзён). Паслуга цяпер бясплатная, ад 2 студзеня не патрэбен электронны подпіс, атрыманне якога платнае.

Электронная паслуга даступная тым, хто трапіў у краіну праз пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу, але не тым, хто прыехаў праз мяжу з Расіяй (апошнім трэба асабіста прыходзіць у аддзел грамадзянства і міграцыі).

Для электроннай рэгістрацыі ў краіне трэба завесці акаўнт на партале (або папрасіць таго, хто мае акаўнт, увайсці на партал), знайсці ў раздзеле (найпрасцей — праз радок пошуку) пункт «Рэгістрацыя замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь» («Registration of a foreign citizen or stateless person temporarily staying in the Republic of Belarus»). Код паслугі — 200.12.14.1.

Каб зарэгістраваць іншаземца, які здымае ў беларуса жытло, трэба знайсці пункт «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь». Код паслугі — 3.29.01.

Партал электронных паслуг даступны на рускай мове, часткова на беларускай і часткова на англійскай. У выпадку, калі нешта не спрацоўвае на сайце, па-ранейшаму можна асабіста звярнуцца ў аддзел грамадзянства і міграцыі.

За парушэнні, звязаныя з рэгістрацыяй, пагражае папярэджанне, штраф да 20 базавых велічынь або дэпартацыя. Тэрмін знаходжання без рэгістрацыі абяцаюць у хуткім часе падоўжыць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: