Інтэрнэт-партал open.by спыняе сваю працу

Як паведамілі БелаПАН у рэдакцыі партала, рашэнне аб яго закрыцці тлумачыцца нізкай рэнтабельнасцю і ніяк не звязана са зменамі ў законе аб СМІ.



Са студзеня навіны і іншыя раздзелы рэсурсу абнаўляцца не будуць. Разам з тым сэрвісы mail.by, all.by, fotki.by і chat.by пакуль працягнуць сваю працу.
 
 
«Першы беларускі інтэрнэт-партал выканаў сваю місію і сыходзіць у гісторыю — гаворыцца ў паведамленні open.by. — Амаль 16 гадоў калектыў open.by працаваў для мільёнаў карыстальнікаў. Пачыналі ў далёкім 1999 годзе з інтэрнэт-газеты, а ў новае стагоддзе ўвайшлі інфармацыйным парталам з мноствам сэрвісаў і рэсурсаў».
 
 
Адзначаецца таксама, што «дзякуючы open.by з'явіліся і ператварыліся ў высокарэнтабельныя і значныя для беларускай cеткі сэрвісы і пляцоўкі: кадравы сайт rabota.by, праект domain.by, гандлёвы партал shop.by, сістэма электронных грошай EasyPay і іншыя. Цяпер гэта самастойныя рэсурсы з шматтысячнай аўдыторыяй».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: