Інвалід-калясачнік Саша Аўдзевіч скокнуў з парашутам

Інвалід-калясачнік з Ліды Саша Аўдзевіч скокнуў з самалёта з парашутам, паведамляе «Еўрарадыё». 

На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў фота і відэа.
"Перад скачком было толькі адно пытанне ў інструктара, кшталту: "чэл, ты баішся гугл мэпс?" — піша Аўдзевіч.

Паводле яго слоў, хлопцы-інструктары нават не звярнулі ўвагі на тое, што ён на калясцы.


Два гады таму Саша Аўдзевіч, беларус з першай групай інваліднасці, праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе на хэндбайку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!