Інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрнату

Інтэрнат перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі.

Сяргей Драздоўскі ў інтэрнаце паліграфкамбінату — доўгажыхар. Ягоная маці, былая супрацоўніца прадпрыемства, атрымала тут два пакоі. Разам яны пражылі да мінулага года.

Даехаць да інтэрнацкага пакоя Сяргею дапамагае жонка Настасся

Даехаць да інтэрнацкага пакоя Сяргею дапамагае жонка Настасся


«Паліграфкамбінат ужо не мае дачынення да гэтага будынка, бо перадаў яго ва ўласнасць адміністрацыі Савецкага раёну, і цяпер тут гаспадар — мясцовы ЖЭС. Нам паведамілі пра гэта пазней, хоць перадаваць памяшканне з жывымі людзьмі і без іх згоды — гэта парушэнне», — тлумачыць Драздоўскі.

«Дзіўным чынам наш інтэрнат стаў "камерцыйным жыллём“, хоць паводле юрыдычных дакументаў будынак не мае статусу нават жылога памяшкання. Але мы атрымалі жыроўкі, згодна з якімі мусім плаціць за пражыванне ў разы даражэй.

Сябры дапамаглі прыстасаваць уваход пад інвалідны вазок

Сябры дапамаглі прыстасаваць уваход пад інвалідны вазок


Натуральна, я абурыўся і звярнуўся да старшыні адміністрацыі Савецкага раёну, якому як юрыст патлумачыў, чаму гэта незаконна», — кажа Сяргей Драздоўскі.

Але ў адказ, як звычайна, атрымліваў адпіскі з раённай адміністрацыі, а таксама пагрозы ад ЖЭСу — адключыць святло і ваду, калі грошы не будуць заплочаныя.

Далей — інтэрнацкі пакой, дзе Сяргей жыве з жонкай Настассяй

Далей — інтэрнацкі пакой, дзе Сяргей жыве з жонкай Настассяй


​Гэтага ціску не вытрымала маці і з'ехала да дачкі. Там жа яна і зарэгістравалася, парушыўшы, кажа Сяргей, палажэнне пра пражыванне ў інтэрнаце. Але, паводле заканадаўства, тлумачыць ён, адміністрацыя мусіла прадаставіць яму права перазаключыць дамову.

«ЖРЭА разглядаў мяне як нейкую свойскую жывёлу, — кажа Сяргей. — Адмаўляліся са мной весці размову наконт жытла. Бясконцыя пагрозы высялення, бясконцае прад’яўленне незразумелых сумаў для аплаты. Мяне прымушалі заключыць дамову камерцыйнага жытла, ад якой я адмаўляўся».

За гэты час Сяргей ажаніўся і прывёў у свой пакой маладую жонку Настассю. А адміністрацыя выдаліла яго з чаргі на льготнае атрыманне жытла. Цяпер мясцовыя чыноўнікі хочуць выселіць на вуліцу абаіх — Настассю і Сяргея.


​Выдалілі з чаргі на жыллё і высяляюць на вуліцу


Цягам году змагання толькі гарадская пракуратура вымусіла раённую адміністрацыю вярнуць «камерцыйнаму жыллю» ранейшы статус інтэрнату. Аднак ЖЭС не збіраецца рабіць пераразлік і дамагаецца, каб сям’я заплаціла за карыстанне нібыта «камерцыйным жыллём». З чым, у сваю чаргу, не пагаджаецца Драздоўскі.

Маладая сям’я распачала рамонт у сваім супольным доме

Маладая сям’я распачала рамонт у сваім супольным доме


"Юрыдычны факт: перавод інтэрнату ў камерцыйнае жыллё — гэта высяленне мяне з інтэрнату. А ў гэтым выпадку адміністрацыя Савецкага раёну мусіла выдзеліць мне іншае жыллё. Іншай інтэрпрэтацыі закону на сёння няма. А насамрэч мяне пакінулі без жылля», — кажа Сяргей.
Пакуль Сяргей садзіцца за стырно, каб ехаць у суд, Настасся паказвае перапіску з чыноўнікамі

Пакуль Сяргей садзіцца за стырно, каб ехаць у суд, Настасся паказвае перапіску з чыноўнікамі


За ўвесь гэты час, расказвае ён, яны не атрымалі тлумачэнняў на свае пісьмовыя запыты абгрунтаваць, чаму ім прыходзяць такія рахункі за камунальныя паслугі. А сумы, паводле іх, адрозьніваюцца на парадак.

«Усе гэтыя парушэнні Жыллёвага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Канстытуцыі краіны ў ЖЭСе абгрунтоўваюць адным: рашэннем адміністрацыі Савецкага раёну Мінску. Пры гэтым, парушаючы практычна ўсё заканадаўства, правы чалавека, чыноўнікі дэманструюць сваю поўную беспакаранасць», — кажа ён.

Настасься дапамагае Сяргею, каб разам ехаць у суд

Настасься дапамагае Сяргею, каб разам ехаць у суд


У выніку супрацьстаяння Сяргей Драздоўскі звярнуўся ў суд, каб яго аднавілі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Ён лічыць: «Прыйшоў час, каб мая гісторыя сталася прыкладам для таго, каб людзі не трывалі парушэнні сваіх правоў, а дамагаліся законнасці».

«​Мне цікава, як яны будуць выкручвацца»​


Сяргей Драздоўскі і Настасся Жаўрыд — юрысты паводле адукацыі. Пабраліся шлюбам два месяцы таму. Настасся кажа, што цалкам падтрымлівае змаганне свайго мужа і як жонка, і як юрыстка.

Настасся Жаўрыд дзеліцца сваімі ўражаннямі ад падзеяў

Настасся Жаўрыд дзеліцца сваімі ўражаннямі ад падзеяў


«У мяне ўвогуле склалася ўражанне, што мы жывём у нейкім феадальным грамадстве: узялі і перадалі будынак разам з людзьмі ад аднаго ўладальніка іншаму. Новы ўладальнік хоча — прызначае адну аплату, хоча — іншую, хоча — высяляе кагосьці, хоча — не. Дзікунства поўнае», — гаворыць Настасся.

Настасся і Сяргей у судзе

Настасся і Сяргей у судзе


Спецыялістка аддзелу жыллёвай палітыкі Савецкага раёну Мінску Алена Русак, якая займаецца пытаннямі пастаноўкі грамадзян на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў, паведаміла Свабодзе, што ведае пра канфлікт паміж выканкамам і сям'ёй Сяргея Драздоўскага, аднак патлумачыць штосьці ў гэтым пытаньні адмовілася. Адмовілася ад каментароў і прысутная ў судзе юрыстка выканкаму Савецкага раёну Ніна Доўгер.

Настасься і Сяргей — "закон на нашым баку"

Настасься і Сяргей — "закон на нашым баку"


Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.

svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: