Інвалідаў-вазочнікаў запрашаюць на злёт

Падчас злёту актыўнай рэабілітацыі інваліды-вазочнікі навучацца самастойна жыць у інвалідным вазку і ў соцыуме.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com 

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com 


Арганізатарам злёту з'яўляецца грамадскае аб'яданне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».

Лагер актыўнай рэабілітацыі пройдзе з 15 па 27 ліпеня 2017 года на базе спецыялізаванага адукацыйна-рэабілітацыйнага цэнтра РУП БПААЦ (г. Мінск, вул. Адоеўскага, 10).

Злёт праходзіць на працягу 10 займальных і цікавых дзён, колькасць удзельнікаў – 30 чалавек.

Праграма летніка ўключае ў сябе трэніроўкі па тэхніцы язды на вазку актыўнага тыпу, стральбе з лука, настольным тэнісе, плаванні і інш. Таксама ўдзельнікі змогуць згуляць у баскетбол, рэгбі і бочэ, прыняць удзел у разнастайных спартыўных спаборніцтвах.

Удзельнікі злёту праслухоўваюць курс лекцый па гісторыі інваспорту і паралімпійскага руху ў свеце і ў Рэспубліцы Беларусь, даведаюцца пра паводзіны інваліда-вазочніка ў экстрэмальных умовах, навучацца арганізоўваць уласную жыццёвую прастору і прыстасоўвацца да асяроддзя пражывання, атрымаюць шмат іншай карыснай інфармацыі.
Навучанне праводзяць інструктары асацыяцыі, якія таксама перасоўваюцца ў інвалідных вазках.

А яшчэ гэта магчымасць набыць новых сяброў!

Удзел, пражыванне і харчаванне ў лагеры бясплатнае.

Для ўдзелу ў лагеры-семінары неабходна запоўніць анкету анлайн або спампаваць і выслаць яе на электронную пошту: inna.digilevich@gmail.com або па факсе (017) 3921189. Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне: 8-029-1091769 Іна Дзігілевіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: