Інвестара і бізнес-анёла Валерыя Астрынскага затрымалі за сцяг з Пагоняй на хутары

Пра затрыманне паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка Валерыя Таццяна Бакланава.
Валерый Астрынскі

Валерый Астрынскі

Валерый Астрынскі — інвестар, бізнес-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі, па версіі выдання «Штодзённік».

— З учорашняга вечара Валера ў Іўеўскім РАУС. Кормяць, цёпла апрануты, суд у Іўі ў панядзелак гадзін у 10, — напісала ў фэйсбуку яго жонка Таццяна Бакланава. — Перадгісторыя. З лета на калодзежы нашай хаткі на хутары вісеў сцяг з Пагоняй. Нікому не перашкаджаў, бо хутар, лес вакол, вёска ў баку. У пятніцу вечарам прыехалі з малымі на хутар на выходныя. У суботу ў 8 раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзядок, ферма), яны павінны адрэагаваць. Склалі пратакол. Калі б проста Пагоня, то ок, але вось БЧБ-фон ніяк нельга. Упісалі адзіночны несанкцыянаваны пікет. Сказалі чакаць званка з запрашэннем у Іўеўскі суд.

У суботу ў 21.30 глядзім з малымі фільм, бачым фары на вуліцы. Гэта ў нас рэдкасць. І адразу грук у дзверы. Тыя ж таварышы, просячы прабачэння, кажуць, што планы памяняліся, начальства дало загад затрымаць. З рэчамі на выхад. А наогул, дзіўныя пачуцці ў мяне ў РБ 2021 ад ланцужка: скарга суседзяў, машына ў цемры, грук у дзверы, на выхад ...

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: