Іосіф Сярэдзіч распавёў, за якія выданні ён заступіўся перад Лукашэнкам

Галоўны рэдактар «Народнай Волі» ў межах канферэнцыі «Медыя Беларусі: выклікі і шанцы» распавёў калегам акалічнасці ўчорашняй сустрэчы з Лукашэнкам і за якія выданні ён хадайнічаў.

— Я выклікаў агонь на сябе. Шуміць інтэрнэт і нават некаторыя мае аднадумцы заяўляюць, што пераходзяць у іншы лагер. Але я лічу, што маю права на ўласнае меркаванне, нават калі яно не супадае з чыімсьці. Як бы хто не ставіўся да Лукашэнкі, ён сёння кіруе балам.

Таму нават калі я сваім паходам да Лукашэнкі выйграў адно ачко, я вельмі рады. Я перадаў яму спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак».

Лукашэнка паабяцаў, што пытанне з доступам у дзяржаўныя сеткі распаўсюду выданняў здымаецца. Спадзяюся, ён выканае сваё абяцанне.

Таксама ў нас з Лукашэнкам ішла размова пра круглы стол. І я сказаў, што адназначна адным з пытаннем круглага стала будзе пытанне СМІ. Дзяржаве даўно пара адысці ад ціску і кіравання медыямі. Менавіта таму патрэбны дыялог. Лукашэнка папрасіў выкласці яму мае прапановы пісьмова. У бліжэйшыя два-тры тыдні я збіраюся пакласці на стол Лукашэнку такую паперу.

А абняцца з Лукашэнкам прыйшлося, бо не хапіла палітычнага досведу. Калі б жонка параіла трымацца на адлегласці ды падаць руку, абдымкаў удалося б пазбегнуць. А так не ўдалося.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-02-14 17:38:51
Даўно не кіруе Л-ка балям. Дакладней, кіруе толькі тады, калі гэта яму дазваляе дзяржапарат, калі рашэнні выгадныя 10% "вышэйшага класу". Права Сярэдзіча - жадаць быць сваім для гэтых 10%, але пры чым тут "НАРОДНАЯ" воля? :)
  • В.М. Коваленко
  • 2017-02-14 20:36:36
Иосиф Середич заслуживает уважения! Он поступками доказывает, что ему не безразлична судьба нашего государства, а значит и наши судьбы. И.П. Середич не занимается словоблудием, как некоторые, а пытается добиться результата.

Больш цікавага на «Новым Часе»: