Фота з фэйсбука Таццяны Бакланавай
Паводле інфармацыі
dev.by, суд прысудзіў Астрынскаму штраф у памеры 20 базавых велічынь.
«Выязджаем з Іўе ў поўным складзе. Дзякуй усім вялізны за падтрымку! Нас вельмі, вельмі шмат!» —
напісала ў фэйсбуку жонка Валерыя
Таццяна Бакланава.
Фота з фэйсбука Таццяны Бакланавай
Тым не менш на само судовае паседжанне група падтрымкі і блізкія не патрапілі. Па словах Таццяны Бакланавай, суддзю выклікалі ў РАУС.
Сцяг з «Пагоняй» вісеў на хутарскім калодзежы з лета. Міліцыя прыязджала ў суботу 16 студзеня двойчы: раніцай, каб скласці пратакол, і ўвечары, каб забраць гаспадара ў РАУС. Пры гэтым яна спаслалася на скаргу суседзяў.
Валерый Астрынскі — бізнесмен, інвестар, член праўлення Belarus Business Angel Network, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі па версіі выдання «Ежедневник».