IT-кампанія Gismart адкрые першы ў краіне STEAM цэнтр на базе школы

Першы ў краіне STEAM цэнтр з Art-напрамкам адкрыюць у СШ № 2 горада Дуброўна, Віцебская вобласць, па ініцыятыве Асацыяцыі «Адукацыя для будучыні» і кампаніі Gismart, беларуска-брытанскага распрацоўніка музычных прыкладанняў і гульняў.



Цэнтр зможа навучаць да 100 школьнікаў, адукацыя для дзяцей бясплатная. Адкрыццё запланавана на травень гэтага года.

Навучанне ў STEM цэнтры (ад англійскага S — «science», T — «technology», E — «engineering», і M — «mathematics») грунтуецца на ўжыванні міждысцыплінарнага падыходу і інтэграцыі ў адзіную схему навучання 4-х дысцыплін: прыродазнаўчыя навукі, тэхналогіі, праграмаванне, матэматыка. Асаблівасць будучага цэнтра ў горадзе Дуброўна — наяўнасць пятага напрамку, Art (творчасць), што стала магчымым дзякуючы кампаніі-папячыцелю — Gismart, профільнай дзейнасцю якой з'яўляецца распрацоўка музычных прыкладанняў і гульняў.

У партфоліа кампаніі — прыкладанні Piano, Beat Maker Go, WeDrum, Hello Piano, Karaoke Face і многія іншыя, агульная колькасць запамповак па ўсім свеце больш за 350 мільёнаў. У камандзе працуюць таленавітыя музыканты, дызайнеры, прадзюсары, відэааператары, праграмісты, якія змогуць дзяліцца сваёй экспертызай з навучэнцамі, арганізоўваць майстар-класы і запрашаць лепшых вучняў цэнтра ў офіс кампаніі, каб даць магчымасць кожнаму апрабаваць набытыя навыкі ў справе.

Адкрыццё цэнтра прадугледжвае набыццё неабходнага абсталявання — кампутараў, набораў Lego, 3D-друкарак, праектараў, якое перадаецца абранай школе ці гімназіі бясплатна. Установа адукацыі, у сваю чаргу, самастойна выбірае дызайн цэнтра ў адпаведнасці з тэматыкай, найбольш цікавай для навучэнцаў.

У мінулым годзе Асацыяцыя пры спрыянні іншых партнёраў ужо адкрыла 7 STEM-цэнтраў у сярэдніх школах і гімназіях Барысава, аграгарадка Лошніца (Барысаўскі раён), Баранавічаў і вёскі Лельчыцы. У гэтым годзе, каб вызначыць кандыдатаў на адкрыццё цэнтраў, быў праведзены маштабны конкурс сярод усіх школ і гімназій краіны. З 250 заявак былі адабраныя 70 фіналістаў, у 10 з іх адкрыюць цэнтры ў бліжэйшыя месяцы.

«Было неверагодна складана абраць пераможцаў. Да нас прыйшла вялізная колькасць вартых прац, але трэба было выбраць толькі 10. Школа з Дуброўна запомнілася менавіта сваім Art-складніком: у адным уроку ў іх спалучаліся робататэхніка, праграмаванне і ігра на музычных інструментах. Я вельмі рады, што дзякуючы кампаніі Gismart і яе высакакласным спецыялістам, школьнікі навучацца працаваць з музычнымі прыкладаннямі і праграмамі, а таксама атрымаюць веды і навыкі па графічнным дызайне,»— распавёў Аляксандр Хоміч, дырэктар Асацыяцыі.

Gismart уступіла ў Асацыяцыю ў лютым 2019 года, папоўніўшы спіс кампаній, якія падтрымліваюць развіццё дадатковай адукацыі ў Беларусі. Гэты крок — адзін з першых у рамках ініцыятывы Gismart па падтрымцы адукацыі ў краіне.

«Gismart надае вялікае значэнне падтрымцы і развіццю інфраструктуры для падрастаючага пакалення. Мы супрацоўнічаем са шматлікімі адукацыйнымі праграмамі для школьнікаў, вучні якіх прыходзяць у Gismart на міні-лекцыі па распрацоўцы і дызайне прыкладанняў. Раней у гэтым годзе мы сталі партнёрамі Мінскага Каледжа Мастацтваў, перадалі неабходнае абсталяванне ў класы, а таксама дамовіліся пра ментарскую падтрымку для навучэнцаў. Нам прыемна быць у ліку кампаній-наватараў, якія першымі ў краіне падтрымліваюць STEAM-адукацыю. Усё гэта — адлюстраванне нашых карпаратыўных каштоўнасцяў і місіі кампаніі. Мы плануем і ў далейшым падтрымліваць сацыяльныя праекты «, — распавядае Яўген Нагель, адміністрацыйны дырэктар мінскага офіса Gismart.

 Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!