Івашын: Мы ледзьве не фігуранты расстрэльных крымінальных спраў

Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын распавёў, што ён думае наконт іску, пададзенага супраць яго і нашага выдання бізнесоўцам  Аркадзем Ізраілевічам.
 

Як вядома, Аркадзь Ізраілевіч падаў спазыск у памеры больш за 20 тысяч долараў на "Новы час" і Дзяніса Івашына за серыю публікацый пра забудову Курапатаў. Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што ў апублікаваных артыкулах “істотна парушаюць такія нематэрыяльныя правы, як гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя”.

Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын упэўнены, што сума спазыску непамерная і само патрабаванне складзена неахайна.

 – Сам зыск складзены абсалютна неахайна, няграматна. Гэта можа сведчыць пра пэўны ўзровень і тое, як ён ставіцца да гэтай справы. Па-другое, сам памер маральнай кампенсацыі проста фантастычны. У прынцыпе, наколькі я ведаю, нават за забойствы сваякам выплочваюць сумы на парадак ніжэй.

Журналіст не выключае, што ён разам з рэдакцыяй будзе падаваць сустрэчны зыск на бізнесоўца Ізраілевіча:

 – Мы зараз, я і рэдакцыя “Новага часу”, будзем прымаць супольнае рашэнне. І, я думаю, наша грамадзянская супольнасць азнаёміцца з ім цягам некалькіх дзён.

Івашын упэўнены, што гэты спазызк ад Ізраілевіча можа быць часткай кампаніі, разгорнутай супраць незалежных журналістаў.

Папярэдняе судовае пасяджэнне прызначана на 29 жніўня ў 10:30 у судзе Савецкага раёна г. Мінска.


Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць