Ізраільцянін, які перажыў катаванні ў Мінску, падаў заяву ў паліцыю Ізраілю на беларускіх сілавікоў

Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман спадзяецца на прымяненне ўніверсальнай юрысдыкцыі ў дачыненні да беларускіх сілавікоў: ізраільская паліцыя абавязаная правесці расследаванне, «у нас жа не Беларусь», сказаў ён «Свабодзе».

Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман

Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман

Ізраільскі грамадзянін Аляксандр Фруман, які ў жніўні быў затрыманы ў Мінску на 78 гадзін і перажыў здзекі сілавікоў, 13 лістапада падаў заяву ў ізраільскую паліцыю, паведамляе суполка «Беларусы ў Ізраілі».

Фруман спадзяецца на прымяненне ўніверсальнай юрысдыкцыі ў дачыненні да беларускіх сілавікоў. Імёны сваіх крыўдзіцеляў Аляксандр даведаўся з апазыцыіных тэлеграм-каналаў.

Аляксандр Фруман, спецыяліст па базах дадзеных і статыстыкі, быў затрыманы ў Мінску, на праспекце Незалежнасці, калі гуляў разам з жонкай. Пасля таго, як ён сфатаграфаваў тэлефонам аўтобус з міліцыянтамі, яго нечакана схапілі людзі ў чорным, збілі і пасадзілі ў аўтазак, працягваючы наносіць ўдары дубінкамі.

Аляксандр Фруман пракаментаваў для Радыё Свабода свой сённяшні крок:

«Пасля падачы маёй заявы яны мусяць пачаць расследаванне. Запытаць відэа з вонкавых камер унутранага двара Савецкага РУУС. Прасіць допыту тых, хто ў гэтым удзельнічаў. Я перадаў паліцыі ўсе імёны супрацоўнікаў РУУС і некалькіх дакладна апісаў, што яны кіравалі катаваннямі. Таксама яны мусяць дапытваць сведак, хлопцаў і дзяўчат, што былі са мной падчас усяго зняволення.

Паводле закону, ізраільская паліцыя абавязаная гэта зрабіць, у нас жа не Беларусь. Інакш да іх будуць ужытыя санкцыі за бяздзейнасць. Для мяне важная дамагчыся, каб іх унеслі ў спісы невыязных і падалі іх у міжнародны вышук».

Падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі затрыманыя і іншыя ізраільскія грамадзяне — Арцём Пронін, Станіслаў Рабунскі і Ганна Сіроціна.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: