«Я бачу!»: мабільныя брыгады правераць зрок у дзяцей на Віцебшчыне

Урачы-афтальмолагі дабрачыннага праекта «Я бачу!» правераць зрок у 14 тысяч дзяцей Віцебскай вобласці.
Праект «Я бачу!» у Брэсцкай вобласци. Фота: velcom.by

Праект «Я бачу!» у Брэсцкай вобласци. Фота: velcom.by

Маштабны дабрачынны праект «Я бачу!» па дыягностыцы стану зроку і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці ў 2019 годзе пачаў работу ў Віцебскай вобласці. Яго арганізатарамі выступаюць Беларускі дзіцячы фонд і кампанія velcom | A1 пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мабільныя брыгады ўрачоў-афтальмолагаў наведаюць 19 раёнаў Віцебскай вобласці і правераць зрок у 14 000 навучэнцаў сельскіх школ.

Праект «Я бачу!» пакліканы зрабіць афтальмалагічную дапамогу больш даступнай для дзяцей, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Эфект такой дапамогі вялізны: чым раней такія парушэнні зроку будуць выяўленыя ўрачамі, тым больш шансаў не дапусціць развіцця сур'ёзных паталогій у будучым.

Віцебская вобласць стала чацвёртым рэгіёнам Беларусі, дзе рэалізуецца сумесны праект Беларускага дзіцячага фонда і кампаніі velcom | A1. Для эфектыўнай работы выязных брыгад урачоў у рэгіёне арганізатарамі абсталяваныя два аўтамабілі з неабходным партатыўным аснашчэннем. У залежнасці ад вынікаў аглядаў і пастаўленых дыягназаў школьнікі атрымліваюць рэцэпты на акуляры або неабходныя лекі, а таксама памяткі з карыснымі парадамі па захаванні здароўя вачэй і правільным зрокавым рэжыму. Пры неабходнасці дзеці накіроўваюцца ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр для паглыбленай дыягностыкі, кансерватыўнага або аператыўнага лячэння.

Дзве брыгады ўрачоў-афтальмолагаў з 11 сакавіка ўжо аглядзелі 1413 дзяцей у двух раёнах Віцебскай вобласці – Сенненскім і Верхнядзвінскім. Праверка зроку ў навучэнцаў 1-11 класаў сельскіх школ паказала, што ў 37,6% выяўленыя парушэнні зроку. 204 дзіцяці мелі патрэбу ў акулярнай карэкцыі.

З 2016 па 2018 гады агляды ў рамках праекта «Я бачу!» ужо прайшлі ў Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. За гэты час урачы выязных брыгад праверылі зрок у 36 800 дзяцей. Больш чым 33% агледжаных дзяцей мелі розныя паталогіі, прычым у 56% з гэтай лічбы яны ўпершыню былі выяўленыя менавіта цягам аглядаў, праведзеных урачамі мабільных брыгад праекта.

«Праект «Я бачу!» ужо чацвёрты год запар даказывае сваю неабходнасць і значнасць. За тры папярэднія гады ён дапамог дзясяткам тысяч дзяцей. Праект таксама падцвердзіў, што, толькі аб'яднаўшы сумесныя высілкі грамадскасці, бізнэсу і дзяржавы, можна дабіцца канкрэтных поспехаў і значных рэзультатаў у вырашэнні пэўных задач. У тым ліку праект «Я бачу!» з'яўляецца прыкладам таго, як важна для кожнай грамадскай арганізацыі знайсці свой напрамак у рабоце для вырашэння актуальных сацыяльных задач», – падкрэсліў дырэктар Беларускага дзіцячага фонда Аляксандр Трухан.
 
Агляды па месцы вучобы дапамагаюць своечасова заўважыць магчымыя праблемы са зрокам і аператыўна назначыць неабходняе лячэнне. Усе выдаткі, звязаныя з работай мабільных афтальмалагічных брыгад, уключаючы закупку спецыяльнага абсталявання, аплату працы кіроўцаў і ўрачоў, фінансуюцца Беларускім дзіцячым фондам са сродкаў, сабраных кампаніяй velcom | A1 цягам традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста!». У гэтым годзе сума дабрачыннай дапамогі, пералічанай на рахунак Беларускага дзіцячага фонда для ажыццяўлення праекта «Я бачу!», склала 176 920 рублёў.  

«Кампанія velcom | A1 падтрымлівае праект «Я бачу!» ужо чацвёрты год. І ўвесь гэты час праект дасягае рэзультатаў, значных не толькі для жыхароў таго рэгіёна, дзе праводзяцца агляды, але і на ўзроўні краіны ў агульным. У гэтым нам дапамагае ўжо стаўшы нязменным складнік праекта – актыўная сацыяльная інфармацыйная кампанія па прафілактыцы хваробаў органаў зроку і захаванні здароўя вачэй. У яе межах мы ўжо надавалі ўвагу зарадцы для вачэй, правільнаму і максімальна карыснаму для зрока харчаванню, важнасці своечасовага звароту да афтальмолагаў і выканання іх рэкамендацый», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1 Мікалай Брэдзелеў.  

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за апошнія пяць гадоў хвароба органаў зроку ў дзяцей узрасла на 18 працэнтаў, таму роля своечасовай дыягностыкі і кантроля за ўжо наяўнымі парушэннямі атрымлівае асаблівае значэнне.

На працягу 2019 года праект «Я бачу!» будзе рэалізаваны ў два этапы. Да канца траўня мабільныя брыгады будуць працаваць у сельскіх школах Аршанскага, Дубравенскага, Бешанковічскага, Глубокскага, Докшыцкага, Расонскага раёнаў. А пасля летніх канікул – у перыяд з верасня па снежань 2019 года – афтальмолагі прыедуць у Талачынскі, Чашнікскі, Лёзненскі, Гарадокскі, Віцебскі, Мёрскі, Ушачскі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі, Полацкі і Лепельскі раёны.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!