«Я гляджу гэтыя відэа і плачу!» Ратавальнік звярнуўся да сваіх калег і міністра МНС

Ролік апублікаваны 17 жніўня. На ім дзеючы супрацоўнік МНС звярнуўся да сваіх калег і асабіста міністру па надзвыйчайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра Вашчанкі, піша 


На відэа — Аляксей Кундос, камандзір аддзялення пажарнага аварыйнага-выратавальнага паста № 16 Асташкавічы ПАСА № 3 г. Рэчыцы. Мужчына распавёў, што на службе ўжо 19 гадоў, жанаты, выхоўвае сына і дачку. У сваім звароце ён просіць Уладзіміра Вашчанку пракаментаваць сітуацыю, якая склалася ў краіне, і жорсткасць сілавікоў пры затрыманнях:

— Калі на выратаванне кожнага жыцця ўкладзеныя каласальныя чалавечыя і фінансавыя сродкі, мы, ратавальнікі, змагаемся за кожную секунду часу пры выездзе і руху да месца выратавання пацярпелага. І гэтыя жыцці вось так агрэсіўна, па-зверску, падвергнуліся гвалту. Як я разумею, гэта толькі вярхушка айсберга.

Мужчына распавядае: перагледзеў велізарную колькасць відэа, дзе да людзей ўжываюць гвалт, і выразна разумее, хто вораг беларускага народа.

— Я плакаў тры разы ў жыцці. Першы — калі ў юнацкім узросце першы раз напіўся. Другі — калі ў палаючым доме пад ложкам знайшоў дваіх маленькіх дзяцей. І трэці —цяпер: я гляджу гэтыя відэа і плачу!

Выратавальнік адзначае, што кіраўніцтва складае спісы, дзе супрацоўнікі будуць знаходзіцца па гадзінах. Але ўжытая жорсткасць падзяліла жыццё на «да» і «пасля», і закрываць вочы на тое, што адбываецца, немагчыма.

— Кожны дзень кажуць заткнуцца і нікуды не выходзіць. Але мы, ратавальнікі, бачылі ад пачатку ўсе падзеі. Калі нашых аўтарытэтных супрацоўнікаў пачалі звальняць нібыта па пагадненні бакоў за тое, што яны стаялі ў чарзе ў краму, гулялі, за тое, што ў іх ёсць сваё меркаванне наконт таго, што адбываецца.

Аляксей дадаў, што, калі пасля гэтага відэа яго звольняць па пагадненні бакоў або задняй датай, гэта не яго выбар. Свой выбар ён зрабіў, калі 3 ліпеня 2020 года падпісаў кантракт на 5 гадоў. Выратавальнік гатовы і далей дапамагаць людзям незалежна ад іх перакананняў і паняццяў. Ён упэўнены, што гэтак жа сама паступіць кожны супрацоўнік баявых падраздзяленняў пры выкананні службовых абавязкаў, а калі спатрэбіцца — ахвяруе сваім жыццём.

Як распавялі ў частцы, пасля відэазвароту кіраўніцтву тэлефанавалі з Міністэрства, асабіста Вашчанка загадаў не звальняць Аляксея Кундоса.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: