«Я іду і краем вока бачу, што ляціць сабака»

У цэнтры Мінску ўчора ўвечары з акна выкінулі шчанюка, кажуць відавочцы. Сабака належаў грамадзянам КНР, паведамляе onliner.by


Усё здарылася 18 лістапада, прыкладна 20:10. Невялікага сабаку, верагодна, пароды коргі, выкінулі з акна дома 46 на праспекце Незалежнасці. «Я іду і краем вока бачу, што ляціць сабака, — распавяла Сафія, што ішла па ходніках каля дома onliner.by. — Сабака стукнуўся аб бардзюр і проста ў мяне на вачах памёр».

Я спрабавала паглядзець, адкуль ён падаў, дзе зачыняліся вокны, але не ўбачыла, — дадала сведка. — Гэта шчанюк коргі. Я ведаю, бо ў маёй сяброўкі такі ж самы сабака.

Мінакі выклікалі міліцыю. Праз некаторы час да месца здарэння падышоў хлопец. Ён сказаў, што гэта ягоны сабака. На той момант хлопца ў кватэры не было, там знаходзілася ягоная дзяўчына. Паводле словаў хлопца, яна адкрыла акно, каб сабака падыхаў, і той вываліўся.

— Як сабака мог сам зваліцца так далёка? — не верылі мінакі. — І чаму тады гаспадыня не выбегла адразу ж за сабакам?

Як высветлілася, коргі належала грамадзянам КНР. Цяпер міліцыі разбіраюцца, як гэта здарылася.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-11-19 20:47:16
А чаму яны яго не з'елі? Мяса выкідваць праз вакно? Нейк не па-кітайску. Мо яны пераарыентаваліся на беларускую сьвініну?