«Я на планёрках чула, што будзе 9 красавіка». Калі апублікуюць дадзеныя па смяротнасці за 2020 год?


Белстат у красавіку 2021 года планаваў апублікаваць свежыя паказчыкі смяротнасці ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Такі анонс утрымліваўся ў календары карыстальніка на афіцыйным сайце нацыянальна статыстычнага камітэта, дзе можна паглядзець дату выхаду статыстычных дадзеных. Аднак у канцы сакавіка інфармацыя аб публікацыі дадзеных па паказчыках смяротнасці знікла.
Журналіст TUT.BY як фізасоба патэлефанаваў на прамую тэлефонную лінію, якую сёння павінна была праводзіць намеснік старшыні Белстата Наталля Тарасюк і ўдакладніў, ці будуць усё ж апублікаваныя дадзеныя па смяротнасці.

Калі мы патэлефанавалі на гарачую лінію, супрацоўніца Белстата не прадставілася. Толькі пацвердзіла, што мы трапілі па адрасе. Мы спыталі, чаму не апублікавалі статыстыку па смяротнасці.

— Наколькі я ведаю, яна будзе апублікаваная 9 красавіка. Я ведаю, што колькасць, усё павінна быць апублікавана 9 чысла. Пра гэта гаварылася досыць даўно. Звычайна публікуецца штогод у пачатку красавіка. Я на планёрках чула, што будзе 9 красавіка, — так нам адказалі на пытанне.

Цяпер у анонсах няма інфармацыі аб тым, што такая інфармацыя рыхтуецца да публікацыі. У раздзеле «насельніцтва» сказана толькі пра тое, што на 9 красавіка запланаваны выхад гадавых дадзеных і графічнага матэрыялу за 2020 год па колькасці насельніцтва па абласцях і горадзе Мінску. Акрамя гэтага ў раздзеле ёсць анонс на 30-е публікацыі матэрыялу за мінулы год аб полаўзроставай пірамідзе насельніцтва.

Апошнія апублікаваныя дадзеныя па смерці, нагадаем, шырокай грамадскасці ведамства прадставіла толькі за студзень-сакавік 2020 года. За той перыяд усяго па розных прычынах памерлі 31 039 чалавек (для параўнання: у 2019-м годзе — 32 229). Гэтая статыстыка ў разрэзе пандэміі нам ні пра што не кажа, таму што першую смерць ад новага віруса ў краіне зафіксавалі 31 сакавіка.

У верасні мінулага года дадзеныя аб смяротнасці ў Беларусі з'явіліся ў сістэме ААН. З іх вынікае, што смяротнасць па выніках першага паўгоддзя 2020 года пабіла пяцігадовы рэкорд. Аднак у дадзеных ААН не пазначана прычына смяротнасці. Адпаведна, нельга адназначна сказаць, што рост смяротнасці звязаны з эпідэміяй каронавіруса або іншымі захворваннямі. Аднак па гэтых дадзеных відаць, што ў 2020 годзе з лютага колькасць смерцяў паступова павялічваецца, дасягаючы самай вялікай адзнакі ў чэрвені калі ў 2019 годзе ў чэрвені было 9263 смерці, то ў чэрвені 2020 года — 13016.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: