«Я павешуся!» У фігурантаў «пінскай справы» органы апекі забралі дачку

Сёння, пакуль у судзе Маскоўскага раёна Брэста пракуроры запытвалі пакаранне для фігурантаў «пінскай справы» па ч. 2 арт. 293, у сям’і абвінавачаных Алены і Сяргея Маўшукоў у прытулак забралі яшчэ адну непаўналетнюю дачку — Карыну.
Сяргей Маўшук, муж Алены, з іх дачкой Карынай. Фота: spring96.org

Сяргей Маўшук, муж Алены, з іх дачкой Карынай. Фота: spring96.org

Алену ўтрымліваюць пад вартай ужо восем месяцаў, а Сяргей знаходзіцца пад хатнім арыштам — ён адзіны з 14 фігурантаў знаходзіцца на волі да суда.

Органы апекі, не дачакаўшыся прысуду ў дачыненні да Маўшукоў, сёння забралі дзяўчынку з дзіцячага садка, паведамляюць праваабаронцы. У верасні ў прытулак забралі малодшую, 10-гадовую, дачку Алены Ангеліну, бо муж жанчыны Сяргей з'яўляецца ёй айчымам. Пазней дзяўчынку да сябе забрала хросная маці.

Дзяржабвінавачанне папрасіла сёння суд пакараць Алену 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму, а Сяргея — 6,5 года калоніі строгага рэжыму. Пракуроры лічаць, што віна мужа і жонкі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску цалкам даказаная. Абвяшчэнне прысуду па справе чакаецца 30 красавіка.

Алена Маўшук
, калі пачула, якія тэрміны для іх просяць пракуроры, напісала ў сшытку: «Я павешуся!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: