«Я прарыдала ўсю ноч, бо не чакала такога». Шматдзетнай маці за 1,5 гадзіны сабралі грошы на вялізны штраф

Учора мы распавялі гісторыю Ганны Куліевай — шматдзетнай маці, якую аштрафавалі за ўдзел у пратэстах на велізарную суму ў 3770 рублёў. І вось хэпі-энд. «Белсат» паведамляе, што ўжо праз паўтары гадзіны пасля выхаду сюжэта неабыякавыя людзі дапамаглі Ганне сабраць патрэбную суму.
— Эмоцыі зашкальвалі, я прарыдала ўсю ноч, бо не чакала такога, такой салідарнасці ад людзей. Зранку аплаціла ў банку ўвесь штраф цалкам. У мяне проста пакуль няма слоў, каб выказаць удзячнасць людзям! — кажа Ганна.

Жанчына дадае, што грошай прыйшло больш, чым трэба. Рэшту яна плануе перавесці людзям, якія таксама маюць праблемы з аплатай штрафаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: