Як абараніць дзіця, якому Лукашэнка «адкруціў бы галаву»? Матолька напісаў у UNICEF

Беларускі блогер і журналіст Антон Матолька апублікаваў на Facebook ​адкрыты ліст да прадстаўніка Дзіцячага фонду Арганізацыі аб’яднаных нацыяў (UNICEF) у Беларусі Мустафу Сарвару ў сувязі са скандалам вакол «настаўніцы з партай» і каментарамі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Свабода».


У лісце пераказваюцца падзеі, як настаўніца Людміла Чацьвярткова ўжыла гвалт супраць вучня 4-й класа і ​пагражала яму («Трэсну, а пасля паглядзім! Я пайду ў турму, а табе *** [гамон] будзе») і як адрэагаваў на гэта Аляксандр Лукашэнка («Я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму»).

Як нагадваюць у тэксце, UNICEF дадзены глабальны мандат у абароне правоў усіх дзяцей, у тым ліку ў Беларусі, але фонд пакуль не каментаваў гісторыі.

Да UNICEF у лісце тры пытанні:


Як беларускі офіс ацэньвае ўжыванне гвалту і пагрозу гвалтам з боку настаўніцы адносна вучня 4 класу?

Як офіс ацэньвае выказванне Лукашэнкі адносна канкрэтнага дзіцяці, якое пацярпела ад гвалту ў школе?

Якія захады збіраецца прыняць фонд, каб абараніць правы дзіця, якое «стала мішэнню для публічнага булінгу з боку Аляксандра Лукашэнкі, які, сярод іншага, вядомы 25-гадовай практыкай грубых парушэнняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь»?

Матолька заклікае падпісантаў адсылаць такія ж звароты да прадстаўніка UNICEF праз сайт беларускага офісу ці на электронную пошту офісу, а таксама прадстаўніку Праграмы развіцця ААН у Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!