Як чытаць «Новы Час» падчас выбараў

Не выключана, што 9 жніўня і пазней улады будуць спрабаваць абмежаваць доступ грамадзян да інфармацыі. Да такой верагоднасці варта паставіцца сур'ёзна і як след падрыхтавацца. Напрыклад, у некаторых буйных кампаніях супрацоўнікам раяць працоўныя пытанні, звязаныя з інтэрнэтам, вырашыць загадзя. Што прапануем зрабіць сваім чытачам мы?


У нас ёсць тэхнічная магчымасць працягнуць працу сайта, калі дамен novychas.by будзе заблакаваны. Калі такое адбудзецца —  сачыце за нашымі паведамленнямі ў сацыяльных сетках і месэнджарах, мы напішам, што трэба зрабіць.

З гэтага вынікае другі пункт — падпісвайцеся на нашы каналы:


Калі аднавіць працу сайта ўсё ж не атрымаецца, усё важнае мы будзем публікаваць тут.

Але што, калі адключаць інтэрнэт цалкам? Шчыра кажучы, мы не думаем, што з пункту гледжання уладаў варта гэта рабіць. Бо тады тыя, хто за навінамі сочыць у інтэрнэце, выйдуць на вуліцы, каб паглядзець, што адбываецца. А калі сур'ёзна — калі такое здарыцца, заставайцеся спакойнымі і разважлівымі, не вядзіцеся на правакацыі і беражыце сябе.


  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: