Як дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе? Можна ахвяраваць грошы на добрую справу

Збор ахвяраванняў адкрыты на сайце парафіі.

Сёння ад самага ранку і амаль да поўдня гарэў славутя касцёл у Будславе — хрысціянская святыня Беларусі. У выніку пажару абваліўся дах, на гэты час стыхія ўтаймаваная. На шчасце, асноўныя каштоўнасці людзі паспелі вынесці з касцёлу.

Тым не менш на аднаўленне храма патрэбны немалыя сродкі. На сайце парафіі працуе механізм збора грошай — ахвяраваць можна па спасылцы, дзе ў наянасці ўсе патрэбныя інструкцыі.

Ёсць і іншы шлях. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай звярнулася да вернікаў праз тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» і таксама просіць паўдзельнічаць у аднаўленні касцёла.

«Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці», — гаворыцца ў прамове.

Дапамагчы ў рэстаўрацыі можна, выкарыстаўшы наступныя рэквізіты:

р/с BY12BAPB30153404200100000000

ОАО «Белагропромбанк», г. Минск

код банка BAPBBY2X

УНП 600195666



 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: