«Як лёгка зрабіць чалавека шчаслівым!» Віктар Шандаровіч параўнаў кейсы Пратасевіча і чачэнскай уцякачкі

Вядомы расійскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч знайшоў шмат агульнага ў тым, што адбылося з беларускім журналістам Раманам Пратасевічам і чачэнскай дзяўчынай Халімат Тарамавай.
Халімат Тарамава — маладая чачэнка, якую нядаўна гвалтоўна вярнулі ў Чачэнскую Рэспубліку пасля таго, як яна збегла з сям'і ў Дагестан, паведаміўшы пра збіццё і пагрозы ў свой адрас. Мясцовая дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Грозны» апублікавала сюжэт з удзелам Халімат Тарамавай, у якім яна з'яўляецца ў кадры, кажа, што цяпер у яе «усё добра», яна знаходзіцца «у кругу сям'і», ніякага ціску на яе няма і яе правы не парушаюцца.

Віктар Шандаровіч параўнаў гісторыі Рамана Пратасевіча і Халімат Тарамавай.

— Па беларускаму ТБ паказалі ўцекача з Беларусі і выкрадзенага затым беларускімі сілавікамі Рамана Пратасевіча,напісаў Віктар Шандаровіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — І ён распавёў аб сваёй сімпатыі да Лукашэнкі. (Сімпатыяй гэтай ён прасякнуўся у лічаныя гадзіны пасля арышту).

А па чачэнскім ТБ паказалі ўцякачку з Чачні і выкрадзеную затым чачэнскімі сілавікамі Халімат Тарамаву, — і яна распавяла, што ў яе няма на радзіме ніякіх праблем, акрамя ўласнага псіхічнага растройства. (Псіхічным растройствам ў Чачні называюць сэксуальную арыентацыю, не зацверджаную шарыятам, а шчаслівай на радзіме дзяўчына адчула сябе ў лічаныя гадзіны пасля траплення ў рукі да Кадырава).

Як лёгка зрабіць чалавека шчаслівым!

Як шмат шчаслівых людзей жыве на нашых саюзных прасторах!

І як шкада, што мы не можам зноў зрабіць шчаслівымі жыхароў краін Балтыі і былой Варшаўскай дамовы! Цхінвалі толькі з парай кавалкаў Украіны парадавалі, але гэта хіба маштаб для нашай шчодрай душы?

Эх, не даюць Расіі толкам ашчаслівіць свет, сцягваюць войскі НАТА да нашых мірных межаў... А то мы б іх усіх навучылі, як трэба радавацца жыццю.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: