Як мы губляем Курапаты

Памятны знак, што павінен аб’ядноўваць, пераўтвараецца ў помнік разладу. Сход, падчас якога павінен быў з’явіцца нейкі кампраміс паміж дзяржавай і грамадствам, скончыўся нічым. Калі бакі не здольныя дамовіцца, мы можам згубіць месца памяці пра ахвяр адной з найвялікшых трагедый у беларускай гісторыі.
Праект помніка ў Курапатах, які перамог на дзяржаўным конкурсе

Праект помніка ў Курапатах, які перамог на дзяржаўным конкурсе

Раніцай 16 кастрычніка ў Курапатах, пасля таго, як напярэдадні тут з’явілася будаўнічая тэхніка і пачаліся працы, адбыўся стыхійны сход. Абурэнне ў грамадскасці выклікала найперш тое, што працы па добраўпарадкаванні ўрочышча пачаліся без усялякага папярэджання. Людзей непакоіць, што пры ўсталяванні дзяржаўнага помніка, якое плануецца ў цэнтры курапацкага лесу, на Галгофе, будзе парушана канцэпцыя Народнага мемарыялу. Удзельнікі сходу (сярод іх, апроч абаронцаў Курапатаў, былі аўтары праекту помніка, старшыня журы, якое яго абрала, прадстаўнікі Міністэрства культуры і прафсаюзаў, археолагі) паспрабавалі паразумецца адносна мемарыялізацыі Курапатаў, але, здаецца, так і не здолелі.

«Атрымаўся такі міжсабойчык»


Прычына для хвалявання, сапраўды, ёсць. Як распавяла «Новаму Часу» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька, пра падрабязнасці абвешчанага дзяржавай конкурсу на помнік у Курапатах не ўдалося даведацца нават прадстаўнікам грамадскай групы, якая спецыяльна для гэтага была створана былым рэдактарам «Советской Белоруссии» Паўлам Якубовічам і ў якую ўваходзілі сама Шапуцька, кіраўнік Грамадскай дырэкцыі Курапатаў Алесь Чахольскі, гісторык Ігар Кузняцоў, прадстаўнікі прафсаюзаў і Міністэрства культуры.

Год таму быў абвешчаны конкурс, а пасля ён прыпыніўся. А гэтым летам паведамілі, што ідзе ўжо апошні этап конкурсу. І пасля нам толькі патэлефанавалі і запрасілі на пасяджэнне, дзе меліся быць абвешчаны вынікі. Пры гэтым мы – ні слыхам ні духам, ніякага грамадскага абмеркавання праектаў не было. Так сталася, што мы не змаглі прысутнічаць на пасяджэнні, і добра, што мы не ўдзельнічалі ў гэтай клаўнадзе, бо гэта зноў была фальсіфікацыя, падман беларускай грамадскасці, якая збірала грошы на гэты помнік. Усе грамадзяне мелі права ведаць, што адбываецца, а атрымаўся такі міжсабойчык.

Ганна Шапуцька зазначае, што не было ніякага абмеркавання не толькі праекту помніка, але і месца, дзе ён будзе стаяць.

Мы грукаліся ва ўсе дзверы: і ў Мінкультуры, і да Якубовіча, але нават ён сказаў, што дзяржава настойвае на Галгофе. Мы разумеем, што гэта залежыць ад аднаго чалавека, які называе сябе прэзідэнтам.  

Помнік прынялі, месца — не


Бадай, тэма месца помніка стала самай балючай падчас абмеркавання. Тыя, хто апякуецца Курапатамі (і робіць гэта ўжо не адзін дзясятак год), выказалі сваю пазіцыю: мы прымаем помнік, праект якога перамог у дзяржаўным конкурсе, але катэгарычна не прымаем тое, што ён будзе ўсталяваны на Галгофе.

Канцэпцыя мемарыялу створана на аснове беларускіх хрысціянскіх традыцый, і яна ўхвалена цэрквамі. Тут (на Галгофе. – НЧ.) не трэба нічога ставіць, гэта разбурае канцэпцыю Народнага мемарыялу, – перакананы Алесь Чахольскі, і з яго меркаваннем пагадзіліся грамадскія актывісты.

На іх думку, помнік лагічна выглядаў бы на ўваходзе ў мемарыял з боку вуліцы Мірашнічэнкі. Па-першае, у гэтай частцы ўрочышча, фактычна, не было пахаванняў, па-другое, гэтае месца задаволіла і саміх аўтараў праекта.

Што да апошніх, яны патлумачылі, што рашэнне памятнага знаку было невыпадковым, «эстэтыка помніка падпарадкоўваецца крыжам і інтэгруецца з Народным мемарыялам. Для гэтага знака не трэба чысціць асяроддзе», – запэўніў скульптар Сяргей Аганаў.

Ён зазначыў, што аўтарскі калектыў быў адкрыты, у майстэрню прыходзілі мастакі Аляксей Марачкін і Рыгор Сітніца, Алесь Чахольскі. Калега Сяргея Аганава Вольга Нячай падкрэсліла, што скульптары не супрацьстаяць грамадскасці, у іх ёсць свая пазіцыя адносна курапацкай трагедыі, і яны выказалі яе ў сваёй працы.

На гэта Аляксей Марачкін зазначыў, што калі б былі адкрытыя архівы КДБ і названыя імёны ахвяраў і катаў, верагодна, праект скульптараў выглядаў бы іначай. Мастак перакананы, што спачатку трэба адкрыць архівы, і толькі потым праводзіць конкурс і грамадскае абмеркаванне. Гэтую заяву віталі апладысментамі.

Рэктар Акадэміі мастацтваў і старшыня журы конкурса Міхаіл Баразна паспрабаваў патлумачыць выбар месца ўсталявання помніка, але гэта ў яго атрымалася не вельмі ўцямна. Увесь яго спіч сыйшоў да таго, што ён падтрымлівае аўтараў за тое, што выразілі сваю грамадзянскую пазіцыю, і што мастацка-экспертная рада – гэта не ведамства, а структура, якая існуе на грамадскіх пачатках, таму не яна вызначае месца ўсталявання знаку, а тэхнічныя службы. Пры гэтым спадар Баразна чамусьці працягваў настойваць на тым, што помнік мусіць быць на Галгофе, бо «ў манументальным мастацтве помнік робіцца з канкрэтнай прывязкай да месца», і пераносіць яго – «непрафесійна».

Яшчэ больш дзіўную пазіцыю агучыла намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева, якая сыходзіла з таго, што ў Курапатах былі закатаваныя людзі розных рэлігій і перакананняў.

Мы бачым, што на Галгофе стаяць знакі, якія ўшаноўваюць памяць і хрысціян, і габрэяў. А чаму памяць атэістаў павінна быць ушанаваная на ўваходзе? — сказала яна.

На што ёй запярэчылі: на Галгофе ўжо стаіць і камень, які з’яўляецца сімвалам памяці ў тым ліку атэістаў.

Прадстаўніца міністэрства паспрабавала ўпікнуць абаронцаў Курапатаў у тым, што за месяц паміж першым і другім этапамі конкурса ніхто з прысутных не накіраваў ліст у Мінкульт са сваімі прапановамі, але гэтыя словы сустрэлі абурэннем, бо неаднойчы ў ведамства накіроўваліся лісты ад неабыякавых грамадзян і актывістаў, ладзіліся асабістыя прыёмы з кіраўнікамі ўстановы, але чыноўнікі проста не хацелі слухаць людзей.

Марыя Нецвятаева лічыць, што, дзе б у выніку ні вырашылі ставіць помнік, спачатку неабходна правесці археалагічныя вышукі, бо «кожны раз знаходзіцца нешта новае». З ёй не пагадзіўся Алесь Чахольскі, які выступіў супраць раскопак на Галгофе, бо некалькімі дзяржаўнымі камісіямі ўжо было даказана, што тут адбываліся расстрэлы.

А ці патрэбны такі парадак?


Месца ўсталявання знаку выбірае заказчык – Федэрацыя прафсаюзаў. Тэарэтычна, грамадскасць можа звярнуцца туды альбо ў Міністэрства культуры з прапановай змены месца ўсталявання помніка, але для гэтага павінна быць грунтоўная падстава: напрыклад, калі ў выніку раскопак на Галгофе знойдуць парэшткі людзей.

Праўда, прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, здаецца, самі не вельмі разумеюць, якая роля адведзена іх структуры ў гісторыі з мемарыялізацыяй Курапатаў. Калі намесніку старшыні ФПБ Аляксандру Мікшу задалі пытанне, ці не непакоіць яго тое, што помнік пераўтвараецца ў знак разладу, ён адказаў:

— Не ведаю, ці непакоіць, але сам памятны знак мне спадабаўся. Я невялікі спецыяліст. Мне калектыў аўтарскі спадабаўся. Калі вы паглядзіце на знак – ён і да соснаў (пасуе. – НЧ.), і сэнс пэўны (нясе. – НЧ.).

Ён запэўніў, што «мы ніколі не станем будаваць, калі будуць паваленыя крыжы ці спілаваныя сосны» і дадаў, што «мы працуем па той канцэпцыі, якую нам прапанавалі».

Прадстаўнік прафсаюзаў супраць пераносу месца ўсталявання помніка, бо можа зноў пачацца «валтузня, якая зойме 3 – 4 гады».

— Мы хочам навесці тут парадак. Іначай мы не былі б заказчыкамі і не ўдзельнічалі ў суботніку, – завяршыў Аляксандр Мікша.

У выніку сход, падчас якога павінен быў з’явіцца нейкі кампраміс паміж дзяржавай і грамадствам, скончыўся нічым. Страшна толькі, што ў выніку супрацьстаяння, калі бакі не здольныя дамовіцца, мы можам згубіць нашу нацыянальную каштоўнасць і месца памяці пра ахвяр адной з найвялікшых трагедый у беларускай гісторыі.


*** 

Пасля прэзентацыі мемарыяльнага знака раскопкі ў Курапатах былі працягнуты...

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 14:57:45
Мы, мы, мы... Вы б, бел-чырвона-белыя і датычныя да бел-чырвона-белага СМІ бізнесу, замест МЫ пісалі б: бел-чырвона-белыя. Тады назва артыкула гучала дакладна: "Бел-чырвона-белыя губляюць Курапаты". Быццам Курапаты некалі былі вашымі = бел-чырвона-белымі.

Куропаты во лжи. С 1988 года. Вот когда ВЫ стали их терять. Тридцать лет назад.

«Дык як жа Курапаты змог «адчыніць» Зянон Пазьняк яшчэ за 15 гадоў да публікацыі вядомага артыкула пра іх у «ЛІМе», калі, адпаведна публікацыі на сайце ЕўрарадыёFM артыкула Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.18, на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988г. першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў артыкуле «Курапаты - дарога смерці».

Это отрывок из моей статьи АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ тут
https://cont.ws/@starkou/1081688
  • Люстэрка
  • 2018-10-16 16:28:43
Намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева несла такую лухту! Сказала, што трэба зрабіць раскопкі і магчыма знойдуцца паперы, з якіх мы даведаемся прозвішчы расстраляных.
Каб даведацца прозвішчы забітых, дастаткова адкрыць архівы КДБ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 17:09:49
А каб адкрыць архівы КДБ трэба ўзяць уладу. А каб дадумацца узяць уладу трэба трыццаць лят маліцца, маліцца і яшчэ раз маліцца на Сьвятога Зяпона мінімум трыццаць лят.

Зянон Пазьняк: "Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьнеўлады як задачы." ("Радыё СВАБОДА" ад 19.10.2013 09:56.)

Люстэрка: "Намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева несла такую лухту!"

Але ж не такую, як Сьвяты Зяпон Адраджэнец.
  • ВР
  • 2018-10-16 17:11:54
Месца выканання смяротных прысудаў пазначалася ў справах НКВД далёка не заўсёды. Маю знаёмых (журналістка, краязнавец), якія ў 1990-х бачылі справы Майсея Кульбака і Ізі Харыка. Але дагэтуль няясна, дзе менавіта расстралялі паэтаў у 1937 г.: у Курапатах або на тэрыторыі турмы.
Ідэя з раскопкамі дзеля генетычнага аналізу парэшткаў (з выкарыстаннем тэхналогій, якіх не было 20-25 гадоў таму) не выклікае ў мяне ўнутранага пярэчання. Хаця тут шмат нюансаў...
  • Люстэрка
  • 2018-10-17 12:17:45
А што можа паказаць генетычны аналіз парэшткаў?

  • ВР
  • 2018-10-17 12:52:56
Прынамсі некаторыя нашчадкі расстраляных дакладна даведаюцца, дзе пахаваныя іх (пра)дзяды. Мяркую, код ДНК перадаецца з пакалення ў пакаленне... Іншае пытанне, хто будзе плаціць за такі аналіз, бо гэта ж на каленцы не робіцца.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 13:03:31
В Беларуси уже появился банк кода ДНК? Хутчэй забор высачэнны вакол рэстарацыі ля Курапат з'явіцца, чым банк кода ДНК.
  • Люстэрка
  • 2018-10-17 17:51:12
Гэта нерэальна. Бо трэба зрабіць генетычны аналіз вялікай колькасці нашчадкаў. А многія з іх нават не ведаюць, дзе забітыя іх продкі. Прасцей адкрыць архівы КДБ. Там і прозвішчы, і месца нараджэння і дата нараджэння, і справа, і дзе арыштаварыштаваны, у якой турме знаходзіўся. Ні адзін генетычны аналіз гэта не пакажа.
  • ВР
  • 2018-10-17 18:20:16
1) Многія звесткі ў той час фальсіфікаваліся (успомнім эўфемізм "10 лет без права переписки").
2) Паўтаруся, канкрэтнае месца прывядзення прысуду аб "вышэйшай меры" ў выкананне часта ўвогуле не пазначалася на паперы. Больш за тое, калі дакументы і існавалі, то маглі быць "легальна" знішчаны, як мінула 75 год пасля падзей, г. зн. у 2012-2016 гг.
3) "...многія з іх (нашчадкаў) нават не ведаюць, дзе забітыя іх продкі" - дык вось і даведаюцца.
Разумею, што справа маларэальная (і дорага, і шмат бюракратычных бар'ераў), але... Калі ёсць жаданне абгрунтавана ўвекавечыць у Курапатах імёны соцень або тысяч ахвяр, а не дваіх, то гэтую ідэю не варта скідваць з рахункаў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 18:00:14
Интересную тему подняло Люстэрка. Интересную тем, что ТРИДЦАТЬ ЛЕТ никто не видел документов КГБ, но о Куропатах ВСЕ ЗМАГАРЫ ВСЁ ЗНАЮТ.

"Так неужели до сих пор на протяжении тридцати лет никто не видел / не держал в руках документы КГБ по теме Куропат? Или никто не занимался документами КГБ тридцать прошедших лет? А откуда же тогда взялась статья 1988 года «Куропаты - дорога смерти», если не было бумаг-документов КГБ? Из-за чего взялся пиар Куропат? С пустой статьи без документов, но с воспоминаниями некоторых граждан в ней о событиях вокруг Куропат? Мы тем гражданам-свидетелям в статье «Куропаты - дорога смерти» поверили? Так А почему же не верим свидетелям или свидетелю из статьи ЕврорадиоFM, о которой я говорил выше, где в соответствии с воспоминаниями 45-летнего белорусского гражданина Куропаты открыли три юноши, имена которых указаны в статье Зенона Позняк и Леонида Шмыгалева?"

Это отрывок на русском из моей статьи КУРОПАТЫ ВО ЛЖИ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 18:27:36
Дык дзеля чаго ў 1988-м быў той піяр змагара Зянона? Мяркую толькі дзеля стварэння ПАДКАНТРОЛЬНАГА КАНТОРЫ І КАМУНІСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ Зя-БНФ і каб Зя-Фронт павёў нас да лукашызму, а не да беларускай дэмакратыі. Больш ні для чаго не быў патрэбен Зя-піяр-1988 і «адкрыццё» Курапат Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі.

Яшчэ раз нагадаю аб артыкуле Вольгі Анціповіч «Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор» ад 30.05.2013 на сайце «Комсомольскай правды в Беларуси».

Уявіце 1988 год. Вакол ненавісны грамадству камуністычны рэжым, дый паміраючы СССР. Кадэбісты ў цывільным швэндаюцца па вуліцах, прадпрыемствах і кабінетах, а мелкая дзяржаўная сошка цэнзар дазваляе публікацыю артыкула пра Курапаты, каб у грамадстве пачаўся вэрхал (слова Васіля Быкава ў кнізе «Доўгая дарога дадому»), каб нашае талерантнае грамадства стала на вушы. Дык адраджэнне замуціў цэнзар? Няўжо адраджэнне замуціў цэнзар?!
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 18:29:27
Чаго толькі Кантора не прыдумае, каб надурыць мяне і 9,5млн беларускіх грамадзян, дзеля стварэння падкантрольнага ўладзе і Канторы зяпонаўскага, а не Беларускага Народнага Фронту?! Таго Зя-БНФ, які ўвесь час свайго існавання ішоў у фарватары палітыкі беларускай камуністычнай улады і быў знішчаны канторскімі заснавальнікамі.

Раю ўсім чытачам прачытаць цалкам згаданую мной кнігу нашага пісьменніка, ў якой Васіль Уладзіміравіч распавядае пра той момант, калі ў яго зазваніў тэлефон і з «ЛІМу» папрасілі напісаць «паплавок» да артыкула пра Курапаты, і тамака ж у кнізе ўспамінае як у Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), падчас імпрэзы з удзелам кадэбістаў, была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Менавіта з гэтага тэлефоннага званка пачалося наша так званае адраджэнне, і менавіта гэтым ходам Канторы (далучэнне Быкава) мы даведаліся пра Курапаты.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 18:30:35
Пры гэтым Кантора тады ў 1988 абдурыла не толькі нас простых беларусаў, але й Васіля Ўладзіміравіча, які быў часткай яе пляну. Дык хто параіў пазваніць Быкаву з «ЛІМа»? Ня ведаю. Вось як бывае ў вялікай палітыцы і як быў створаны першы БНФ.

Ўэта ўрыўкі з майго артыкула АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ
  • яна
  • 2018-10-16 19:47:40
А что он изображает? Цыркули или колья вбитые в землю?
  • Ніка
  • 2018-10-17 06:52:53
Яшчэ прышчэпку, ці табурэтку, ці гнілы зуб, які псуе, ламае ўсю былую гармонію анфілады крыжоў на Галгофе, і які хочацца вырваць, як іншародны чужынскі і прымусова навязаны элемент -- помнік ўзурпацыйна-таталітарысцкай вераломства.
  • Люстэрка
  • 2018-10-17 14:49:00
Больш за ўсё Гэты праект нагадвае зэдлік (табурэт) для размяшчэння і катавання падследных падчас допыту. http://nkvd.tomsk.ru/materials/photo/items/?page=4 (Экспанат з экспазіцыі "Кабінет сьледчага", Томскі мемарыяльны музей НКВД.)
  • Люстэрка
  • 2018-10-17 14:47:35
Дзяржаўныя археолагі сёння робяць раскопкі ў цэнтры Курапат, на гары. На тым месцы, дзе ўлады вырашылі заліць фундамент пад дзяржаўны помнік. Археолаг распавёў сёння карэспандэнту Радыё Свабода, што будуць вымаць грунт на глыбіню 2 метра.
Але ж вядома, што большасць парэшткаў ляжыць на глыбіні ніжэй за два метры! Ад 2.1 да 2.7 метраў. Бо савецкія ўлады, каб схаваць факт расстрэлу, праводзілі эксгумацыю, вынялі трупы і вывезлі невядома куды, а магілы засыпалі жоўтым пяском. Вось гэты жоўты пясок і вынялі археолагі.
Трэба капаць глыбей, але дзяржава ведае пра ўсё і загадала капаць толькі на 2 м. Каб сказаць, што парэшткаў няма.
Вельмі хітра.

Больш цікавага на «Новым Часе»: