Як падпісацца на «Новы Час»

Шаноўныя чытачы! Цяпер атрымліваць «Новы Час» распаўсюджваецца толькі па падпісцы: з 1 лютага наша газета не прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку». Калі вы прызвычаіліся штопятніцу чытаць «Новы Час», мы заклікаем не здраджваць звычкам і аформіць падпіску. З аднаго боку, гэта зручна — гарантавана атрымліваць газету ў паштовую скрыню. А з другога — такім чынам вы падтрымаеце рэдакцыю і наша газета працягне выходзіць.


Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279
Кошт падпіскі: на 1 месяц — 4 рублі 14 капеек, на адзін квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгоддзе — 24 рублі 84 капейкі.

Аформіць падпіску на «Новы Час» можна двума спосабамі



1. У любым паштовым аддзяленні. Калі будуць казаць, што такой газеты няма, — не верце!


2. Анлайн на сайце Белпошты.


На гэты выпадак мы зрабілі для вас пакрокавую інструкцыю.
Увага! Гэта інструкцыя для персанальнай падпіскі (на адзін адрас, адзін камплект). Калі вы робіце масавую падпіску па спісе (напрыклад, для шэрагу палітвязняў альбо для групы знаёмых/суседзяў/калег), раім скарыстацца адмысловымі парадамі.

Крок 1
Перайдзіце на на сайт «Белпошты» па спасылцы. Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце ў свой акаўнт, калі вы гэта ўжо зрабілі.

Крок 2
Пераходзім да этапу афармлення падпіскі. Для гэтага прагартайце галоўную старонку сайта «Белпошты» крыху ўніз і націсніце на раздзел «Аформіць падпіску» ці перайдзіце па спасылцы.

Увядзіце ў пошукавы радок назву «Новы Час» ці індэкс 63279. Калі з'явіцца адпаведная выява — націсніце на яе.


Націсніце «Дадаць індэкс падпіскі».


А потым на на акенца з коштам.


Абярыце перыяд і тып падпіскі. Напрыклад, мы выбралі падпіску на сакавік на адрас падпісчыка. Далей націсніце «Дадаць у карзіну».


Крок 3

Пераходзім да аплаты. Для гэтага націсніце «Перайсці» ў ніжнім акенцы. Мы апынуліся ў раздзеле «Карзіна». Націсніце «Аформіць».



Трапляем у раздзел «Вашы замовы». Націсніце на акенца. Запоўніце асабістыя даныя і абярыце патрэбны адрас дастаўкі.


Націсніце «Перайсці да аплаты» і ўвядзіце даныя карткі. Націсніце «Аплаціць». Пасля гэтага павінна з’явіцца адпаведнае акно з інфармацыяй, што «Плацёж паспяхова праведзены», а на пазначаную вамі электроную пошту прыйдзе адпаведнае паведамленне.


Віншуем! Вы падпісаліся на «Новы Час»! Дзякуй, што застаецеся з намі!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: