Як пазбавіцца рудыментаў савецкай эпохі?

У шматлікіх бацькоў школьнікаў скончылася нервовасць перад выпраўленнем дзяцей на навучанне. Зараз наступае пэўны час асэнсавання, што ж такога метафізічнага здарылася ў гэтыя дні.

Я, напрыклад, са здзіўленнем даведаўся, што на некаторых першавераснёўскіх лінейках дзяцей прымалі ў піянеры. Я ўвогуле быў здзіўлены, што нехта і цяпер туды імкнецца. І яшчэ больш здзіўлены, што гэтая арганізацыя дагэтуль дзейнічае ў сярэдняй школе.

Я не супраць самой піянерыі. Ну, падабаецца людзям быць рудыментамі савецкай эпохі, то што ж паробіш? Іх жа не пераканаеш, што «піянер ужо не той», і што дэвіз: «Да барацьбы за справу Камуністычнай партыі Савецкага Саюза будзь гатовы!» зараз можа цешыць вуха хіба што аднаго вядомага міністра. Не існуе ўжо ані той партыі, ані Саюза.

Праўда, зараз піянеры не кажуць пра Кампартыю. Беларускія піянеры сёння кажуць: «Я, уступаючы ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі сябрамі ўрачыста абяцаю: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцыяў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі!»

І вось гэта для мяне не вельмі зразумела. Радзіму можна любіць, можна не любіць. Быць добрым, сумленным і справядлівым можна і без усялякіх абяцанняў. Ужо не кажучы пра тое, што «дабрыня» і «справядлівасць» — паняцці, хутчэй, пачуццяў, чым асэнсаванага выбару, і як можна «абяцаць» пачуцці, для мяне загадка. Гэта, канешне ж, ужо з галіны філасофіі, але тым не менш…

Але больш за ўсё напружвае абяцанне прытрымлівацца «традыцый Беларускай піянерскай арганізацыі». Калі глядзець з боку гісторыі, якія гэта могуць быць традыцыі? Павал Карчагін? Марат Казей? Паўлік Марозаў?

Цікава, што ўрачысты прыём дзетак у піянеры ў маім выпадку прайшоў за два дні да сумнага юбілею — ста гадоў пачатку «чырвонага тэрору». Той самай бескампраміснай барацьбы за справу Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, у выніку якой мільёны бязвінных людзей былі забітыя, закатаваныя, змораныя голадам, высланыя са сваіх месцаў жыхарства і згноеныя ў лагерах. Ці патлумачаць новым піянерам, нашчадкамі якой сістэмы яны з’яўляюцца, якіх «традыцый» іх просяць прытрымлівацца? Што Аліса Селязнёва — гэта прыгожая казка, а насамрэч піянерыя была часткай ідэалагічнага замбавання моладзі СССР?

Гэта як з Феліксам Эдмундавічам Дзяржынскім. У мае піянерскія часы існавала прыгожая легенда пра тое, як «Жалезны Фелікс» у вольны ад асноўнай працы час ратаваў беспрытульнікаў па розных падваротнях. І толькі ўжо будучы дарослым у мяне ўзнікла пытанне: а адкуль узяліся гэтыя мільёны беспрытульных, якімі апекаваліся Фелікс Эдмундавіч і геній савецкай педагогікі Макаранка? Вайна, голад, холад? Альбо «Жалезны Фелікс» адной рукой выдаваў загады пачкамі расстрэльваць «антысавецкіх элементаў», рабаваць іх маёмасць, а другой рукой — ратаваў дзяцей, якія сталі беспрытульнымі і сіротамі па яго ж загадзе?

Увогуле, гэта цікавая тэма для даследчыкаў: куды падзеліся дзеці рэпрэсаваных «ворагаў народа»? Куды іх высылалі, у якія ўстановы? Ці сталі яны піянерамі?

У нас зараз увогуле шмат, а перад 1-м верасня асабліва, кажуць пра «патрыятычнае выхаванне». Можа быць, сучасная піянерыя таксама «заточаная» і на гэтае выхаванне? Але зноў жа ў мяне ўзнікае пытанне, патрыётаў якой краіны будзе выхоўваць моладзевая арганізацыя.

Праз пяць дзён пасля прыняцця дзяцей у піянеры настала яшчэ адна знакавая дата беларускай гісторыі: 8 верасня, самаабвешчаны Дзень беларускай вайсковай славы, дзень, калі 504 гады таму беларускія ваяводы выявілі бліскучае тактычнае і стратэгічнае мысленне, перамогшы значна пераўзыходзячыя сілы праціўніка.

Але што мы прачытаем пра гэту перамогу ў сучасным падручніку гісторыі для 7-га класа? Фактычна, ёй прысвечаны адзін абзац, у якім напісана, што яна належыць да ста самых значных бітваў еўрапейскай гісторыі, што ў ёй удзельнічалі «з абодвух бакоў дзясяткі тысяч чалавек» і што гэта была самая буйная перамога ВКЛ у бітве з Рускай дзяржавай, але яна «не прынесла перамогі ў вайне, якая доўжылася яшчэ восем гадоў». Усё.

Для параўнання: Грунвальдскай бітве ў падручніку для 6-га класа аддадзена 10 старонак — з перадгісторыяй і вынікамі. Чым горшая Ворша? Можа быць, праціўнікам — не крыжакамі, а «братняю Руссю»?

Падаецца, ніякая грамадская арганізацыя не здолее выправіць хібы непатрыятычнага выкладання гісторыі ў школе.

Канешне, я цалкам дапускаю, што сучасная піянерыя — ужо не тое, што было ў часы СССР. Але, каб выключыць незразумелыя пытанні, варта было б адмовіцца ад «традыцыі» піянерыць у школах. А тое незразумела, чаму ў піянеры на лінейках прымаюць, а ў скаўты — не.

І ўвогуле — лепш сумленна выкладаць гісторыю, чым залагоджваць розныя «белыя плямы» ўдзелам дзяцей у не вельмі зразумелых ідэалагічных аб’яднаннях.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 00:12:19
У акцябраты мяне прынялі разам з усім класам. У піянеры (здаецца трэці клас) нас чамусьці падзялілі і я папаў у другую палову і быў пакрыўджаны тым, што не быў у ліку першых. На ўсё жыццё засталася гэта крыўда. Было і нештв яшчэ потым, але ня хочацца адымаць б-ч-б час Новага б-ч-б часу і яго б-ч-б чытачоў.
У камсамол у школе мне пашчасціла не ўступіць: мы балаваліся з хлопцам, класная гэта заўважыла і сказала: "А Старков и Серебряков завтра в райком не пойдут!" Ну і потым яна за намі хадзіла, але мы не здаваліся. Ўступіў я ў камсамол (здуру) толькі ў 21 год. Менавіта гэтыя сем ляыт станоўча перавярнулі ўсё маё жыццё - я стаў глядзець на мір сваімі вачамі.

Што датычыцца б-ч-б артыкула, то скажу, што гэта звычайная савецкая прапаганда. Дый ён не адказвае на пытанне НАВОШТА тыя "піянеры і камсамольцы"? Мяркую для будучай эліты незалежнай РБ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 00:26:06
"патрыятычнае выкладанне гістрыі"

ЎСЁ б-ч-б патрыятычнае выкладанне сучаснай (адраджэнскай) гісторыі выкладзена на Свабодзе Першым Патрыятычным Уцекачом-1996. Напрыклад "дэпутаты незалежнасці".
А вось што я не патрыёт скажу аб гэтым факце:
5 мая 1990 пачаў працу ВС 12 склікання, ў якім было ~1/10 дэпутатаў-змагароў-адраджэнцаў, якія склалі фракцыю БНФ. Астатнія ~9/10 - прадстаўнікі парт-дзярж-наменклатуры, як тады казалі, або эліта грамадства па-сучаснаму. Такім чынам у ВС, растапырыўшы б-ч-б пальцы веерам, трапілі прадстаўнікі адраджэнцаў. Яны былі за ўсё харошае супраць усяго дрэннага, але не думалі аб ТВАРЭННІ чагосьці, скажам двухпартыйнай БНФ і КПБ дэмакратыі, кшталту амерыканскай двухпартыйнай, а ладзілі выключна шоў-КАНФРАНТАЦЫІ ў ВС з палітычна вопытнай элітай. Шоў спраўна транслявала БТ, і мы, адраджэнцы-фронтаўцы, пяць лят ташчыліся ад таго TV-шоў, лежачы на канапе з кубачкам піва ў руцэ, раскватараваныя па хатах.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 00:43:10
"...15 мая 1990 пачаў працу ВС 12 склікання..." трэба чытаць

прабачце, калі ласка, вельмі шкада: ў арыгінале 15, а скапіяваў іншае
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 00:26:47
Адраджаліся адным словам пад пільным кіраўніцтвам Камандуючага Фронтам. А змагары з фракцыі БНФ у той час пяць лят стаялі шчыльнымі радамі ля мікрафонаў, камуністаў ВС і тэлекамер БТ, упустую, як тыя расейскія дзекабрысты 1825 года на Сенацкай плошчы у Санкт-Пецярбургу. Так Б-Ч-Б Змагарамі быў змарнаваны адраджэнскі момант ісціны. Ну а з-за таго, што Гарбачоў распачаў перабудову, стаў развальвацца Саюз Непарушны. І 27 ліпеня 1990, то бок праз два з паловай месяца пасля таго, як упершыню ў нашай сучаснай гісторыі ў легітымным абраным беларускім народам ВС з'явілася апазіцыя, ВС сабраўся, каб УПЕРШЫНЮ ў ГІСТОРЫІ НАЦЫІ абвясціць дзяржаўны суверэнітэт беларускай дзяржавы. Але фракцыя БНФ прымае рашэнне НЕ ГАЛАСАВАЦЬ за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і дэманстратыўна выходзіць з залы ВС. То бок фракцыя НЕ ГАЛАСУЕ ЗА ВЕКАВУЮ МАРУ БЕЛАРУСАЎ МЕЦЬ СВАЮ БЕЛАРУСКУЮ ДЗЯРЖАВУ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 00:31:24
Так адраджэнцамі ў ВС на векі вечныя БНФ быў выключаны з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі незалежнасць Бацькаўшчыны. Таму менавіта ТАК з Беларускім Народным Фронтам маглі паступіць толькі б-ч-б папы Гапоны і Толькі поп Зяпон!, які кіраў тады той б-ч-б фракцыяй папоў Гапонаў і Фронтам.

А што вы б-ч-б будзеце прапаведваць юным беларусам і беларускам, калі не дай Божа прыйдзіце да ўлады? Ксёнжку дэзерціраў "Дэпутаты незалежнасці" ці аповяды тутэйшага на НЧ каныдаты б-ч-б навук аб галаданні дэпутатаў незалежнасці цягам амаль 3-х хвілін?
  • фцф
  • 2018-09-13 22:06:21
Феерычна. Дзякуй богу, што гэта так далёка. Тут, даўно такога не чуваць. І З.П. і А.С. маглі так закансэрвавацца толькі ў Амерыцы, на яе багатай і раўнадушнай да ўсякай фракавасьці глебе. Дзякуй, мерыка, што захавала для гісторыі такіх індывідаў...
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 01:18:48
АЛЕКСАНДР ГРИГОРЬЕВИЧ

Он надцать лет уже нас лечит,
Пришит к нам будто бы на век.
Уж многих нет, а те далече,
А он всё мечет, мечет, мечет...
Не рыба ж - человечный человек!
Иных уж нет, а те далече...
Пришел на час, а будто бы на век.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 01:25:01
А знаете ли вы, шо...

Кому-то Боженька при рождении даёт рученьки и голову золотые, а кому-то б-ч-б жопоньку с приключениями
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 12:43:37
Мае ўнукі-амерыканцы ўжо таксама ў школе, але не сталі ні піянерамі, ні камсамольцамі, бо тут такога дабра няма. Нешта ў Амерыцы добрае ўсё ж ёсць. А менавіта НЕПАЛІТЫЗАВАНАСЦЬ школьнага грамадства і студэнтаў коледжа, аб чым ведаю, бо працую 8,5 лят у Нью Ёркскім коледжы. Гэта вельмі добра, бо як я вам сказаў у першым каменце, мне выпадкова пашчасціла не быць камсамольцам з 14 па 21 год і я ўсё астатняе жыццё бачу мір сваімі вачамі, а не вачамі той ці іншай идэалогіі. Ў нашым выпадку гэта савецкая / постсавецкая і бел-чырвона-белая. Яны антаганістычныя, яны ілжывыя, яны раздзіраюць, а не аб'ядноўваюць беларускае грамадства і карысці ад іх няма ні грамадству, ні дзяржаве. Такая наша се-ля ві.

Дзякуй Богу, што мае ўнукі нічога гэтага не ведаюць. Усё ж нешта добрае ў Штатах ёсць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 19:29:38
Сталинские, хрущевские или пионерско-комсомольские воспоминания на НЧ это хорошо. А "патрыятычнае выкладанне гістрыі" адраджэння, то бок таго, на чым трымаецца прапаганда б-ч-б СМІ яшчэ лепей. Але нехта з кіроўцаў палітыкі б-ч-б прапаганды уводзіць цэлае маладое пакленне ад таго адраджэння фікс або часам мы чытаем прапагандысцкую лухту.
Ніжэй будуць тэзісы майго погляда на тыя падзеі 30-гадовай даўніны:
- быццам адкрыццё Курапат - падман Быкава і піяр будучага камандуючага БНФ - быццам утварэнне БНФ - затым ВС 11скл прымае Закон аб мовах 1990 - пяцігадовае пустастаянне ля мікрафонаў ВС 12скл, а Фронт дрэмле - не галасаванне за абвяшчэнне дзяржсуверэнітэта БССР 1990 - правал "рэферэндума 1992"=смяротна паранены БНФ - змена Канстытуцыі і прэзідэнцкага ўзросту з 40 да 35 лят - абранне прэзідэнта 1994 - хвілінная галадоўка-фікс 1995 - уцёкі ў замежжа 1996 - Свабода, з якой супрацоўнічаў першы уцякач з 1990 - вяртанне камуністычнай улады - 1996 рэферэндум - канец БНФ 1999. Думай НЧ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-13 23:34:14
Ну і апошняе ў гэтай тэме. Нагадаю мэта той бучы-1988 была АДРАДЖЭННЕ НАЦЫІ, Нават фронт, які змагары стварылі ў 1989 назвалі БНФ "АДРАДЖЭННЕ". То бок адраджэнне не аднаго-двух-трох беларусаў тыпу мяне, якія не вывучалі мову, а адраджэнне нацыі - дзевяць лімонаў беларусаў і беларусак па ўсяму сьвету і ў тым ліку ў Беларусі.
І няўжо дзеля адыццяўлення гэтай мэты трэба было канфліктаваць у ВС, маючы меньшасць ~1/10? Ды маючы 9/10 галасоў камуністычная большасць магла прыняць УСЁ ШТО ЗАХОЧА па любому пытанню ці праблеме. Так і было. Прыклад - Белавежжа ў снежні 1991 года. А б-ч-б спецы па канфрантацыі з большасцю нават побач Віскулей тады не стаялі. Вось такое АДРАДЖЭННЕ НАЦЫІ. То было развадзілава, спаларства. Нас тагачасных паплечнікаў БНФ "Адраджэнне" некаторыя змагары і Кантора развялі як лохаў. Бо зя-БНФ увесь час тусаваўся ў фарватары палітыкі камуністычнай ўлады. Ну і сённяшнім змагарам тое развадзілава таксама дасталася праз б-ч-б СМІ.
Дзякуй НЧ.
  • Кастусь
  • 2018-09-17 19:05:42
Вельмi смешна,калi такi храмацеi пiшуць "беларускiя ваяводы".Аж жах бярэ.У якiм гiстарычным папiрусе есць такое словосочетание? Типа воеводство Паморскае.Так адразу i кажыце польская шляхта i паны.
  • Кастусь
  • 2018-09-17 19:10:20
"а адкуль узяліся гэтыя мільёны беспрытульных, якімі апекаваліся Фелікс Эдмундавіч.." -ад НЯМЕЦКАЙ,а потым ад ПОЛЬСКАЙ АККУПАЦЫII,на службу якой сумленна прысягала бчб-тусоука!