Як прайшоў Дзень Волі ў Гародні?

Галоўнае для тых, хто не патрапіў на канцэрт, сабрала Радыё Свабода.

Хто арганізаваў?
Агулам у арганізацыі ўзялі ўдзел 70 чалавек, сказаў адзін з арганізатараў Вадзім Саранчукоў. Сярод іх сябры Партыі БНФ, «Арт Сядзібы», блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс, бізнэсовец Павал Белавус.

Хто сьпяваў?
Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу», Dzieciuki.

Колькі людзей прыйшло?
Паводле арганізатараў, ад 3 да 5 тысяч чалавек.

Глядзіце таксама стрым з месца канцэрта ад журналіста НЧ Дзяніа Івашына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!