Як сілавікі ваявалі супраць бяззбройных беларусаў

BYPOL і iSANS падрыхтавалі сумесны даклад аб незаконным прымяненні зброі супрацоўнікамі МУС Беларусі пасля 9 жніўня 2020.


Пра дакумент напісаў у сваім тэлеграме журналіст Серж Харытонаў.

«Я хачу адразу звярнуцца да ўсіх чытачоў, якія могуць адчуць сябе дрэнна ад прагляду фотаздымкаў з фізічнымі пашкоджаннямі. У першым раздзеле даклада прадстаўлены фатаграфіі пацярпелых ад мінна-выбуховых траўм (папросту кажучы — ад прамых патраплянняў гранат).

Калі ласка, не праглядайце дакумент па спасылцы, калі вы не ўпэўненыя, што можаце вытрымаць прагляд падобных ілюстрацый. Фота вельмі цяжкія для непадрыхтаваных людзей!» — піша Харытонаў.

У дакуменце (на англійскай мове) падрабязна разгледжаныя не толькі раненні ад розных відаў боепрыпасаў, але і ўсе віды ручной зброі і боепрыпасаў, якія незаконна ўжывалі найміты Лукашэнкі супраць удзельнікаў выключна мірных акцый.

Прымяненне агнястрэльнай зброі супраць масавых збораў грамадзян забаронена законам «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Толькі ў Мінску за перыяд з 9 па 22 жніўня мінулага года як мінімум 1141 чалавек звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з траўмамі, атрыманымі падчас сумесных карных акцый МУС і Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

За гэты перыяд у Мінску 64 цывільныя пацярпелі ад мінна-выбуховых траўм, не менш за 45 чалавек (у тым ліку 3 журналістаў) атрымалі агнястрэльныя раненні ў выніку незаконнага ўжывання зброі супрацоўнікамі МУС і ССА ВС РБ, адзначае Харытонаў.

«Новы час» раіць сапраўды вельмі добра падумаць, ці гатовыя вы ўбачыць страшныя раненні, якія можна параўнаць толькі з калецтвамі на вайне. Калі вам яшчэ няма 18 гадоў, вы не медык і вельмі ўражлівы чалавек, мы настойліва НЕ рэкамендуем вам пераходзіць па спасылцы (.pdf). Гэтыя кадры могуць пазбавіць вас сну.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: