Як спыніць прыніжэнне бел-чырвона-белага сцяга?

Законапраект без грамадскай кампаніі ў яго падтрымку, у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга, застанецца пустой паперай.



Падтрымаць  законапраект, каб спыніць прыніжэнне бел-чырвона-белага сцяга і рэпрэсіі супраць людзей, якія яго выкарыстоўваюць у Беларусі, заклікае БХД.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі выказаўся з нагоды кампаніі ў падтрымку бел-чырвона-белага сцяга:

“Беларускія хрысціянскія дэмакраты разам з Паўлам Белавусам і Арт-Сядзібай рыхтавалі прэзентацыю законапраекта аб ахоўным статусе бел-чырвона-белага сцяга, сустаршыня БХД Вольга Кавалькова адрэдагавала перададзены Ганнай Канапацкай чарнавік законапраекта, гісторык Аляксандр Кур'яновіч стаў аўтарам абгрунтавання да законапраекта, без якога немагчыма далейшая праца з заканадаўчымі органамі па яго прыняцця.

І на прэзентацыі мы стараліся запрасіць і даць слова ўсім, хто так ці інакш зрабіў свой унёсак ва ўзвялічванне нацыянальнага сцяга з 1990-х гадоў і да нашых дзён.

Асабіста я ўпэўнены, што без ініцыятывы Змітра Дашкевіча два гады таму ў падтрымку сцяга, калі было сабрана болей за 10.000 подпісаў, актуалізацыя гэтага пытання зараз была б проста немагчымая.

Аднак красці чыюсьці інтэлектуальную ўласнасць — гэта ганебны ўчынак. Шкада, што ініцыятыва ананіма, які быў адным з аўтараў першапачатковага тэксту і даслаў яго Ганне Канапацкай, не была адзначаная.

Я не думаю, што ў каманды Ганна Канапацкай быў такі намер. Перакананы, што калі б былі кантакты, то яго абавязкова б запрасілі.

Прынамсі мы, як арганізатары прэзентацыі, абавязкова далі б магчымасць яму выступіць.

Гэта добры прыклад, калі ініцыятыва аднаго чалавека можа выліцца ў законапраект. Спадзяюся, гэта натхніць многіх актыўных беларусаў.

У Беларусі, на жаль, няма свабодных выбараў, няма абраных парламентарыяў, чыноўнікі не залежаць ад людзей.

Таму сам законапраект без грамадскай кампаніі ў яго падтрымку, у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга, застанецца пустой паперай.

Мы будзем працягваць кампанію ў падтрымку законапраекта, мы таксама будзем заклікаць прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў, якія раней выказваліся ў падтрымку нацыянальнай сімволікі, падтрымаць гэты законапраект, каб спыніць прыніжэнне бел-чырвона-белага сцяга і рэпрэсіі супраць людзей, якія яго выкарыстоўваюць у Беларусі.

Гэта наша агульная справа, справа беларускага гонару. Спадзяюся што гэтая кампанія з’яднае многіх людзей і закон будзе прыняты”.

 bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 14:52:40
Б-ч-б сцяг у Беларусь не вернецца ні ў якасці дзяржаўнага, ні тым больш нацыянальнага, якім ён ніколі не быў. Застанецца сцягам правалу так званага адраджэння, сцягам апазіцыі лукашызму, які змагары-адраджэнцы прывялі да ўлады, і застанецца проста сцягам, які быў у нашае гісторыі.
Калі сцяг з'явіўся, то я яго прыняў. А чаму было не прыцяць, калі адраджэнцы сказалі, што гэта спрадвечны беларускі сцяг?! Падманулі не толькі мяне, а і іншых беларусаў, у тым ліку вядомага касманаўта, які ўносіў б-ч-б сцяг у Вярхоўны Савет.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 14:53:01
Уладзімір Кавалёнак: «...што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць „смутныя часы“, зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал, я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм. Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку. Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам».

Смутныя часы, памылка, няведанне намі тэмы...
За падман народу і прыніжэнне падманам трэба плаціць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 15:21:03
"...гісторык Аляксандр Кур'яновіч стаў аўтарам абгрунтавання да законапраекта."

Нажаль БХД не прыводзяць тут змест таго навуковага абгрунтавання, але для чытачоў НЧ крыху аб ім скажу. Аляксандр Кур'яновіч у якасці навуковага абгрунтавання прыклаў да запіскі копію малюнка ці экскіза б-ч-б сцяга, які знайшоў у архіве. Ўсё. Пры гэтым зразумела, што эскіз не быў намаляваны мільён лят таму. Наколькі я памятаю, то быў эскіз, зроблены для Вярхоўнага Савету. (Той малюнак-эскіз змяшчу на фб старонцы НЧ.)

Што датычыцца астатніх удзельнікаў "прашэння", то мяркую ім абы тусавацца ці піярыцца ў б-ч-б СМІ.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-21 19:03:58
І тут гэты лайдак – відаць, на падачкі амерыканскага ўраду жыве з дастатковым узроўнем утрыманства, рабіць няма чаго, і піша ў бясконца вольны час розную бздуру. Баньце, бо адзіны патрэбны яму адрасат – Навінкі. І палечаць танней, чым у ЗША, асабліва зубы (хаця там для падобных халяўшчыкаў існуе бясплатная медыцына, лепшая, чым платная ў Беларусі)
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 19:37:34
Камент на фб старонцы НЧ: "А расейцам за сцяг, пад якім змагаліся ўласаўцы неяк не сорамна."

Калі б мая галава хварэла за расейцаў я быў бы расейцам або бел-чырвона-белым змагаром. А так я не б-ч-б і не чырвона-зялёны, а звычайны беларус, і таму мне да лямпачкі, што і як вырашалі расейцы, калі прымалі рашэнне аб сваім трыкалору ці іншыя грамадзяне іншых краінаў свету, калі прымалі свой сцяг. Дый наша ментальнасць не іх. Вось таму я памятаю, што сталінізм + нацызм + прыслужнікі нацызму беларускія бел-чырвона-белыя паліцаі = сумарна знішчылі траціну майго беларускага народу ў 1937-45гг. Таму б-ч-б сцягу не быць на Беларусі.
  • беларус
  • 2018-05-28 13:02:06
Нацыянальнае адзенне - бела-чырвона -белае, Герб ПАГОНЯ -стары сiмвал Беларусi, Дык давайце i ТАЛАКI i ДЗЯДЫ лiквiдуем. Я разумею - ТРЭБА ЗВЯРНУЦЬ БЧБ СЦЯГ.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: