Як трапіць у беларускамоўную групу ці клас: бацькоўскі сход пройдзе ў Гомелі

Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу, якая пройдзе 6 красавіка ў Гомлі і будзе прысвечаная праблемам беларускамоўнай адукацыі.



 Разам удзельнікі мерапрыемства пашукаюць адказы на наступныя пытаннi: 

  • Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
  • Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?
 Таксама разам абмяркуем i вызначым:
  • Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?
  • Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы? 
Калі: 6 красавiка
Дзе: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы – г. Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
Пачатак: 17:00

Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!