Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Як выратавацца ад спёкі: 7 простых парадаў

Напрыканцы тыдня у краіне чакаецца спёка: у некаторых раёнах слупок тэрмометра падымецца да +35. На 10 і 11 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень бяспекі. Але ёсць некалькі простых правіл, якія дапамогуць не расплавіцца ў гэтыя дні.

1. Піць шмат звычайнай негазаванай вады — не меней за 2-2.5 літра. Салодкія, газаваных і алкагольных напояў лепей выключыць. А вось гарачая гарбата будзе дарэчы.



2. Скараціць час знаходжання на вуліцы, пазбягаць адкрытага сонца. З 12:00 да 16:00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў — выкарыстоўваць закрытую адзежу і сонцаахоўныя крэмы, насіць галаўныя ўборы.



3. Не выкарыстоўваць ці скараціць да мінімуму дэкаратыўную касметыку. Пырскаць сабе ў твар тэрмальнай вадой. Насіць лёгкую і свабодную вопратку з натуральных тканін.


via GIPHY



4. Выкарыстоўваць халодныя кампрэсы або абкручванні, мокрыя халодныя ручнікі, абціраць цела прахалоднай вадой, рабіць прахалодныя ванначкі для ног, прымаць халаднаваты душ. На вуліцы хаця б абгарнуць галаву мокрай тканінай.

5. Пазбягаць інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі.



6. Днём зачыняць вокны і завешваць іх шторамі, асабліва калі яны выходзяць на сонечны бок, і адкрываць на ноч, калі тэмпература паветра на вуліцы ніжэй, чым у памяшканні. Выкарыстоўваць электрычныя вентылятары ці рабіць перыядычна скразняк.




7. Не пакідаць дзяцей і жывёл у прыпаркаваных транспартных сродках (гэтае правіла тычыцца і не спякотных дней).







Каментаваць