Як затрымлівалі, збівалі і судзілі людзей у Бярозе

З беспадстаўна збітых мясцовай міліцыяй і АМАПам 10–12 жніўня бярозаўчан, былі і тыя, хто аказаўся ў Бярозаўскай раённай лякарні, але гэта не адцягнула судоў на імі.



Фота tut.by

Міліцыянты прыязджалі, забіралі ў РАУС, дзе суддзі працавалі ў рэжыме выезду. А затым вярталі на бальнічны ложак.

Пра гэта распавёў Радыё Рацыя 19-гадовы Аляксей, якому перабілі сустаўны нерв:

— Па вуліцы Савецкай я ішоў з працы, а яны там павылазілі. Я не бег, нічога. Крыкнулі: “Стаяць!”, падбеглі, па нагах пачалі біць, пасля скруцілі і павязалі. Пяць гадзін прайшло, тады толькі выклікалі медычную дапамогу. Мяне проста не слухаліся ногі, я не мог стаяць.

А вось яшчэ адно сведчанне затрыманага:

— Мяне Дзіма завуць. Без прычыны, нічога не патлумачылі, проста рукі закруцілі, таксама ў аўтазак кінулі і ўсё.

Дзмітрый хворы на эпілепсію. Яму не дазволілі паведаміць пра затрыманне і каб з дому прынеслі таблеткі. Праз суткі здарыўся прыступ. Ад жорсткага затрымання рукі былі сінія яшчэ на 5-я суткі.

Паводле www.racyja.com




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: