Як беларускія хрысціяне спрабавалі зарэгістраваць ФМ-радыё і што з гэтага атрысалася

Ні вернікі, ні рэлігійныя абшчыны Беларусі, нягледзячы на шэраг спробаў, не змаглі арганізаваць рэлігійнае ФМ-радыёвяшчанне.



Так, у 2015 годзе была распачатая спроба зарэгістраваць каталіцкае «Радыё Марыя» як грамадскую арганізацыю, выканаўчым рэдактарам якога з’яўляецца ксёндз Аляксандр Тарасевіч, а заснавальнікамі — свецкія вернікі. Аднак з рэгістрацыяй радыё паўсталі праблемы. «Чыноўнікі не ведаюць, хто з іх павінен адказваць за гэта», — заявіў Forum 18 прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

У прыватнасці, у Міністэрстве юстыцыі заяўляюць, што рэгістрацыяй рэлігійнага радыё павінен займацца Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Там у сваю чаргу адзначаюць, што радыё не з’яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, і таму да ведамства дачынення не мае. Тым не менш, ксёндз Юрый Санько выказаў аптымізм наконт будучыні радыё, бо «дыялог вядзецца».

Між тым Беларуская Праваслаўная Царква на спробу запусціць у Беларусі праваслаўнае радыё атрымала адказ з Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб тым, што свабодных ФМ-частот у Беларусі няма. «Мы чакаем прававой магчымасці, а пакуль у нас ёсць праграмы на дзяржаўных каналах», — распавёў прэс-сакратар БПЦ а.Сергій Лепін.

Таксама БПЦ спрабавала раней арганізаваць радыё «Сафія», для якога былі падрыхтаваныя дакументы на рэгістрацыю. Аднак фінансаў не хапіла на трансляцыю ў ФМ-дыяпазоне, і неўзабаве радыё зачынілася.

Біскуп Аб’яднанай Царквы Хрысціян Веры Евангельскай Сяргей Цвор адзначыў, што АЦХВЕ не падавала заявак на рэгістрацыю радыё, бо, паводле яго, яе атрымаць немагчыма.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-03-22 13:46:43
"што з гэтага атрысалася" = "што з гэтага атрымалася"
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: