Яндэкс распачаў набор у мінскую Школу распрацоўкі інтэрфейсаў

Яндэкс пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) адкрыў набор у Школу распрацоўкі інтэрфейсаў у Мінску. Яна разлічана на студэнтаў ВНУ і спецыялістаў-пачаткоўцаў, якія хочуць займацца фронтэнд-распрацоўкай. 

Праграма навучання ўключае курс лекцый і хакатонаў, падчас якіх слухачы працуюць над праектамі. Заняткі будуць весці спецыялісты Яндэкса. Для навучання ў Школе трэба ведаць HTML, CSS і JavaScript, а таксама мець хаця б невялікі досвед распрацоўкі інтэрфейсаў. Навучанне пачнецца 1 сакавiка i завершыцца ў сярэдзіне траўня. Лепшыя выпускнікі могуць быць запрошаныя на стажыроўку ў Яндэкс. Навучанне ў Школе бясплатнае.

Заняткі будуць праходзіць у мінскім офісе Яндэкса: лекцыі — па вечарах у будні, а хакатоны па выходных. Таму навучанне ў Школе можна сумяшчаць з працай або вучобай. Набор у Школу адбываецца на конкурснай аснове. Каб стаць слухачом, трэба запоўніць анкету і выканаць тэставыя заданні.

Школа распрацоўкі інтэрфейсаў праходзіць у Мінску ўжо трэці раз. Некалькі выпускнікоў Школы цяпер працуюць у мінскім офісе Яндэкса.

Прыём заявак працягнецца да 16 лютага. Усе пытанні можна дасылаць на frontendschoolminsk@yandex-team.ru.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: