Яны адраджалі Беларусь сваім служэннем

У Мінску ўвечары 2 сакавіка прэзентавалі «100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», кнігу, якая была выдадзеная ў межах святкавання стагоддзя БХД.


На прэзентацыі прысутнічалі аўтары артыкулаў, якія ўвайшлі ў кнігу: сустаршыня БХД Павел Севярынец, галоўны рэдактар партала “Krynica.info” Максім Гацак, бард Андрэй Мельнікаў, гісторык Анатоль Астапенка, кіраўнік СХЖБ Вікторыя Чаплева і гісторык Уладзімір Шыпіла.

Рыхтуючы кнігу “100 асобаў БХД” да друку, аўтары наведалі мясціны, дзе нарадзіліся жылі і працавалі героі міжваеннай хрысціянскай дэмакратыі — Дзісеншчыну, Смаргонскі край, Астравеччыну, Глыбоччыну, Наваградчыну — і атрымалі шматлікія сведчанні. Фотаздымкі былі прадстаўлены прыватнымі асобамі або дзяржаўнымі ўстановамі. 

“Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” — гэта біяграфічная панарама святароў, мецэнатаў, пісьменнікаў. Грамадскіх дзеячоў, якія вызнавалі сябе хрысціянінамі і адраджалі Беларусь. Большасць з іх была закатавана, расстраляная ці замучаная ў лагерах. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Магдалена Радзівіл, Андрэй Зязюля, Казімір Сваяк, Адам Станкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Андрэй Цікота — гэта тыя асобы, якія драджалі Беларуст кожны сваім служэннем.

“Вяртаючы гістарычную праўду, мы разумеем, — напісаў у прадмове да кнігі Павел Севярынец, — вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў павінны насіць імёны Станкевіча, Гадлеўскага, Кашыры, Барадзюлі, Абрантовіча, Талочкі, — а не катаў, што разбуралі і рабавалі Беларусь”. 

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым распавядаецца пра дзеячаў 1905-1917 года. У другім раздзеле — пра дзеячаў 1917-1941 гадоў. У трэцім — змешчаны біяграфіі асоб, якія намагаліся аднавіць БХД у 1990-х гадах. У чацвёртым раздзеле змешчаныя біяграфіі сучасных грамадскіх і палітычных дзеячаў.

Чаму варта прачытаць гэту кнігу? Па-першае, таму, што кожны мусіць ведаць пра тых, хто несправядліва загінуў або быў закатаваны ў змаганні за тое, што маем сёння. Гісторыя з Курапатамі паказвае, наколькі мала беларусы ведаюць пра мінулае, камуністычныя рэпрэсіі і “чырвоны” тэрор.

Па-другое, кніга — своеасаблівая спроба паглядзець на Беларускую хрысціянскую дэмакратыю праз прызму яе дзеячаў.

І нарэшце, аматары гісторыі могуць знайсці невядомыя ці мала вядомыя раней факты.

Першая прэзентацыя кніг адбылася 18 лютага ў Горадні, дзе разам з экскурсіяй гісторыка Яна Лялевіча, вечарынай і канцэртам адзначалася 130-годдзе аднаго з лідараў БХД, гарадзенскага святара Уладзіслава Талочкі. На працягу года Павел Севярынец плануе правесці прэзентацыі кніг у рэгіёнах. 





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: