«Яны з глузду з’ехалі?» Вольга Кавалькова патрабуе адмяніць суботнік 25 красавіка

Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.
Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заклікае ўлады адмяніць суботнік 25 красавіка. Пра гэта яна напісала ў сябе на старонца ў Фэйсбуку.

«Беларускае кіраўніцтва паводзіць сябе зусім неадэкватна. З кожным днём павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і памёр з-за каронавіруса. Аднак калі чакаецца пік захворвання (па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у канцы красавіка), урад плануе правядзенне агульнарэспубліканскага суботніка.

Улады просяць каля USD 2,0 млрд у ЕС, ЗША, Расіі, МВФ і іншых міжнародных арганізацый на барацьбу з каронавірусам. Аднак грошы падаткаплацельшчыкаў — беларускіх грамадзянаў — накіроўваюць на рэпетыцыі, парады, куплю дарагіх аўтамабіляў для сябе, распілоўванне грошай на рамонт помніка Леніну ў Магілёве ці флагшток у Гомелі.

Яны з глузду з’ехалі? Замест таго, каб падтрымаць медыкаў і выратаваць больш жыццяў, улады плануюць грошы, сабраныя на суботніку, накіраваць на рамонт помнікаў», — піша Вольга Кавалькова.



Падпісаць петыцыю «За адмену агульнарэспубліканскага суботніка» можна па спасылцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: