Японскага мастака вызваляць з беларускай калоніі

Тэрмін яго пакарання зменшаны да 1 года 9 месяцаў зняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сям’я зняволенага.



Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фестываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 года выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзітнымі перасадкамі ў аэрапортах Мінску і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс.

У Мінску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Wert
  • 2018-05-14 21:33:39
Нарэшце. Правозіў у загэрістраваным багажу, значыць аніяк ня меў доступу ў транзытнай зоне, нават тэарытычна ня мог зьдзейсьніць злачынства на тэрыторыі Беларусі. Судзілі без перакладніка, хоць ён разумее ангельскую. Не давалі перадаць акуляры, пакінулі паўсьляпым на цэлы год. І гэта ўсё ў пачварных умовах нашых турмаў ды ізалятараў. Бедны чалавек нават ня ведаў што такая нялюдзкасьць можа існаваць ды не разумеў за што яна дасталася яму. Мабыць думаў што парушыў нейкі рытуал, накшалт нейкай сьвятой какашкі ў афрыканскіх тубыльцаў, калі цябе звараць і зьядуць як уступіш у яе. Пэўна сядзеў і разважаў што гэта за такая беларуская сьвятая какашка. Вельмі рады што гэта неўзабаве скончыцца для яго. У наступны раз будзе аблятаць Беларусь за 1000 км. Вельмі спадзяюся што калі ачомаецца распавядзе з высокай трыбуны пра парушэньні базавых правоў чалавека ў Беларусі.

Больш цікавага на «Новым Часе»: