Ярашук: Прымусовы збор подпісаў супраць санкцый — гэта тое ж самае, што скардзіцца на ЕС у Спортлато

Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў пракаментаваў дзеянніі праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая пачала збор подпісаў работнікаў бюджэтнай сфэры пад зваротам на адрас Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Фота «Свабода»

Фота «Свабода»

— З розных месцаў сёння сродкі масавай інфармацыі паведамляюць аб прымусе работнікаў падпісваць лісты ў адрас Міжнароднай арганізацыі працы супраць увядзення эканамічных санкцый Еўрапейскім саюзам супраць Беларусі, — напісаў Аляксандр Ярашук у фэйсбуку. — Ініцыятыва напісання гэтых лістоў зыходзіць ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Хачу пракаментаваць гэтую ініцыятыву і яе наступствы для ініцыятараў.

Па-першае, МАП не з'яўляецца кіруючай структурай для ЕС і не ўплывае на прыманыя ім рашэнні. Пра гэта вядома любому першакурсніку факультэта міжнародных адносін БДУ, але невядома праўладнай ФПБ і структурам улады, якія стаяць за ёй, у тым ліку беларускаму МЗС. Гэта тое ж самае, што скардзіцца на ЕС у Спортлато.

Па-другое, МАП ужо два дзясяткі гадоў займаецца парушэннем правоў беларускіх працоўных, вынесла уладам краіны цэлы букет пакаранняў, і выдатна ведае, якую ролю ў гэтым працэсе гулялі і гуляюць праўладныя прафсаюзы. Таму страціўшай давер і аўтарытэт ФПБ зусім не абавязкова было лішні раз нагадваць міжнароднай супольнасці аб сабе як адным з вінаватых бяспраўя беларускіх рабочых. У крывадушнасці і цынізме таксама ёсць свая мяжа, але цяперашнім прафбосам ФПБ і іх гаспадарам яна, падобна невядомы.

Па-трэцяе, вярхушцы ФПБ, якая настроіла супраць сябе абсалютную большасць працоўных сваім удзелам у выбарах на баку ўлады, варта было моцна падумаць, перш чым прымушаць рабочых да падпісання праўладных лістоў. Бо гэта ўсё роўна што паліваць бензін на не астылы агонь, сыпаць соль на не зажыўшыя раны ад беспрэцэдэнтна сфальсіфікаваных выбараў і здзяйсненага бяспрыкладнага па жорсткасці гвалту над грамадзянамі краіны. І ў іх свядомасці трывала зафіксавана прамая віна ФПБ за тое, што адбываецца ў краіне, адказнасць за учынены тэрор, расправы над мірнымі грамадзянамі, рэпрэсіі супраць іх, уключаючы асуджэнні і звальненні работнікаў.

Такім чынам, арганізаваная кампанія па прымусе рабочых падпісваць лісты ў МАП са скаргай на ЕС, здзяйсняемы чарговы гвалт над імі, без сумневу, сур'ёзна падсілкоўвае пратэсныя настроі ў рабочым асяроддзі і павысіць градус нянавісці да ўладаў. Таму хацелася б ад душы пажадаць ФПБ на гэтым не спыняцца і далей праяўляць такога роду ініцыятывы. Гэта самы верны спосаб мабілізаваць да вясны рабочых на масавыя акцыі пратэсту, забастоўкі, на канчатковае і беспаваротнае вырашэнне праблемы транзіту ўлады ў краіне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: