Ярмошына назвала лепшы час для рэферэндуму па Канстытуцыі

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына назвала аптымальную дату для правядзення рэферэндуму па Канстытуцыі. Пра гэта старшыня ЦВК заявіла ў інтэрв'ю Sputnik.
Яна не змагла дакладна сказаць, калі пройдзе рэферэндум.

 Пра гэта ніхто не ведае. Але адразу ж магу сказаць, што прэзідэнт сказаў аб магчымасці сумяшчэння з мясцовымі выбарамі. Выбары павінны прайсці не пазней за 18 студзеня наступнага года. Такім чынам рэферэндум пройдзе ў гэтыя ж тэрміны. Хутчэй за ўсё, гэта канец гэтага года. Лепш гэта зрабіць у сярэдзіне снежня — заявіла Ярмошына.

На яе думку, выбары і галасаванне на рэферэндуме вельмі проста сумясціць, таму што гэта два выбарчыя бюлетэні.

— Гэта наадварот самы выгадны варыянт. У нас рэферэндум, як правіла, сумяшчаўся з выбарчай кампаніяй. Дастаткова ўспомніць рэферэндум 2004 года — гэта сумяшчэнне з парламенцкімі выбарамі. Рэферэндум 1996 года часткова сумяшчаўся з выбарамі ў мясцовыя органы ўлады — нагадала Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК звярнула ўвагу, калі рэферэндум праводзіцца асобна заўсёды ёсць праблемы з фінансаваннем.

— Таму што грошы на рэферэндум ніколі не плануюцца. Гэта заўсёды такое спантаннае рашэнне. А вось грошы на выбары дэпутатаў ці прэзідэнта ёсць заўсёды ў бюджэце. Таму рэферэндумы заўсёды імкнуцца сумясціць — рэзюмавала яна.

Нагадаем, 11 лютага, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на працягу гэтага года праект Канстытуцыі будзе гатовы, а ў пачатку 2022 года-вынесены на рэферэндум. 12 лютага ён паведаміў, што рэферэндум могуць сумясціць з правядзеннем мясцовых выбараў.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: