Яшчэ адна пляцоўка адмовіла Legalize Belarus у правядзенні прэзентацыі

Як пісаў «Новы час», прэзентацыя калекцыі цішотак «Богі і каноплі» апынулася пад пагрозай праз адмову ў арэндзе памяшкання. Яшчэ ўчора ў арганізатараў была дамоўленасць з пляцоўкай «Імагуру», але сёння адмовілі і яны.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў актывіст кампаніі Legalize Belarus Пётр Маркелаў.

«Сказалі, што не паспяваюць скончыць папярэдняе мерапрыемства, а наконт другіх залаў сказалі проста "не". Шукаем іншую пляцоўку, ужо думаем на вуліцы правесці. Вельмі добра будзе тады паказаны ўзровень страху і самацэнзуры ў грамадстве», — сказаў Маркелаў «Новаму часу».

Па словах актывіста, адмова ў арэндзе «сведчыць пра тое, што баяцца з намі звязвацца, бо мы маем выразную палітычную пазіцыю па пытанні рэгулявання псіхаактыўных рэчываў. І паказвае, наколькі ў Беларусі насамрэч абмежаваная свабода мірных сходаў: на вуліцы будуць адмовы Мінгарвыканкама ў масавым мерапрыемстве, а памяшканне проста не даюць у арэнду».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!